• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
23:53 

idziemy przez las, pijani od słów
Адзін мой сябра вучыцца у акадэміі МУС. Распавядаў: увосень, раніцою, недалёка ад нацыянальнай бібліятэцы, калі я не памыляюся, першакурснікаў вучылі нейкім прыёмам шмат гадзін. На лаўцы ў парку побач зь імі сідзела дзяўчына і назірала. Настаўнік (не ведаю чына ,таму настаўнік) захваляваўся, што гэта за імі назіраюць і даслаў двух хлопцаў да гэтай паненкі спытаць ,з якой прычыны яна на іх глядзіць. Толькі гэтыя два будучыя мянты накіраваліся да дзяўчыны ,як тая ўскочыла і крыкнула нешта накшталт "Сустрэнемся на барыкадах! Жыве Беларусь!" і зьнікла. Цікава паслухаць іншы раз і іхні бок. Ім-та відаць сьмешна было. І мне ,прызнацца, крыху.

00:43 

idziemy przez las, pijani od słów
Я рада, што ў мяне сёньня быў забіты цэлы дзень, ні хвілінкі на адпачынак і лянота, ні імгненьня на мары і лішнія думкі...
Жыцьцё павінна быць насычаным, багатым на падзеі, я раблю яго такім. А ўсё, што не побач - па-за межамі, таму і няма чаго
марнаваць час:) Гэта я цвёрда вырашыла. У мяне шмат планаў. А ў раскладзе на бліжайшыя тыдні амаль няма часу:)
Набыла сёньня Раздвоеніе лічності СПЛІНа. Тое, што пасьпела паслухаць уразіла, але пакуль не так, як РХС... паглядзім...
Чакаю стыпендыі, каб набыць тамтам:))
Пайшла займацца гісторыяй...
аська не падключаецца...

23:17 

Думаю, падпісваць ня трэба, праўда?;-)

idziemy przez las, pijani od słów
Прыгожая...


16:02 

--------15-03-07--------

idziemy przez las, pijani od słów
На фізіцы я заўжды разумею, што зь мяне мог атрымацца цудоўны фізік ,каб я не была такой лодыркай.
Сёньня ўпершыню з'явілася на семінары па таму самаму прадмету. І патрапіла на кантрольную:)
Паставілі дзьве адпрацоўкі і ніякіх пытаньняў!
Заўтра еду дахаты, у прынцыпе трэба падрыхтавацца да кр па механіцы і заняцца ўрэшце нямецкаю мовай...
але гэта толькі планы...
Паненачка Ружа задумала нейкую вялікую працу, пра якую нікому ня скажа...
Толькі вось недахоп часу і вялізарная лянота...
Хочыцца скадзіць на які-небудзь канцэрт, а то вясна шалёная такая, энэргіі шмат, патраціць няма на што...
Тэму напісаць, ці што?
усе мяне пакінулі, нават прагуляцца няма з кім было сёньня, і гэта ў адзіны свабодны вечар... хм... адносна свабодны...

@музыка: Мельница - Рапунцель

20:36 

idziemy przez las, pijani od słów
Сьцёбна. Першы раз Малая паехала на выезд і адразу нешта занялі там...
Нават дзіўна. Горад Ваўкавыск славіцца тым. што спецыяльна не дае
гарадзенскім камандам нешта выйграць не самым чэсным шляхам.
так, я зьдзіўлена.

20:28 

Сьцягнула ў Майкі

idziemy przez las, pijani od słów
01:19 

idziemy przez las, pijani od słów
Бля, я тут гадзіну падключалася да нэту, давяла сама сябе да гістэрычнага стану... а тоўку
Тагохтобмогадказацьнаўсемаепытаньніідапамагчы няма!!! Пі*****, таварышы!

17:41 

idziemy przez las, pijani od słów
18:13 

idziemy przez las, pijani od słów


20:36 

Вясна ў горадзе

idziemy przez las, pijani od słów
Надвор'е ўсё лепш і лепш. І зусім не хочыцца думаць, што праз якіясь тры гадзінкі мне трэба ехаць назад. Шмат бы аддала, каб ут застацца. Сустракалася сёньня з Пецькам і Вадзікам. Вадзя праз 2 гадзіны зьбег на заняткі. А мы з Пецькам пайшлі гуляць па вулачкам і крамах... Файны ў нас горад, лепш за ўсе астатнія... Спачуваю тым, хто яшчэ далей ад яго, чым я... Зараз выкладу пару фотак, мяне там няма, я не фоткалася, бо захварэла зусім і няшчасна крыху выглядаю. Ноччу смсіла Махінаву, запрасіла на Атмараві, а ён, відаць, спужаўся=))

фоткі

@музыка: БГ - Аристократ

@настроение: Нічога, амаль файнае

19:06 

idziemy przez las, pijani od słów
Вясна са мной.
Вясна ў Горадні.
Я б тут засталася...
Гармонія і раўнавага.
Той патрэбны ,чаканы стан.
Усё добра, усё здорава.
Так лёгка

20:58 

idziemy przez las, pijani od słów
Я зноў прагуляла сёньня універ. Я невыпраўляльная. Жэнька ўчора падарыла мне файну кнігу, я не магу ад яе адарвацца. Усе чамусь пачалі віншаваць раніцою. Грошай дадумалася пажадаць толькі Кацюшка. Для мяне гэта зараз вельмі актуальна, бо на мабілцы іх было -5240 руб.
Пэўна, зараз паеду на Нямігу... а мо і не паеду... Дакладна ведаю, што заўтра еду дахаты. І мабыць пабачуся з Пётрыкам:)
Учорашні савет капітанаў вельмі "парадваў" Сапраўды, а навошта нам БЛІК?!
І здаецца, мне гады 1,5 таму, можа больш, нехта гэта прагназаваў... толькі хто і дзе?

Бегчы, бегчы хутчэй адсюль!!! ведаю нават куды...

21:12 

idziemy przez las, pijani od słów
Я ўжо другі тыдзень прачынаюся а 10 раніцы, еду ва універ да 3 пары. А ўсё роўна стамляюся вельмі. Надвор'е файнае стаіць, водар вясны дорыць, што карціць ісьці па вуліцы і зусім не хочыцца лезьці пад зямлю - у мэтро... а ісьці і ісьці... Нешта не прыпомню я, каб каляндарная вясна і сапраўдная супадалі. А сёлета так атрымалася... Памятаю, малымі бегалі напрыканцы сакавіка ў адных швэдэрах... здаецца гэта было ў другім жыцьці...

вясна ,вясна... а мне вучыцца трэ... і навошта ўсё так стэрыятыпна?

@музыка: Deviation - жыць у дзяржаве

23:56 

idziemy przez las, pijani od słów
Нэт падключыўся з 30 разу +/- 5... Кашмар. Пара ў менску лініі зьмяняць...
Прыехала сёньня з Горадні, 2 першыя пары спала, да 3 прыйшла. Нават вучыцца захацелася...
Непарадак! спаць хочыцца...

21:41 

idziemy przez las, pijani od słów
Чым я займаюся? Трачу грошы, прагуліваю універ, пішу лісты і думаю, думаю, думаю... А яшчэ чакаю.
І здаецца трэба нешта зьмяняць. Хіба не так? Бацькі хочуць засунуць мяне на лета на якоясь мора ці куды яшчэ...
Маці знайшла ў мяне сёньня сівы волас...

@музыка: Beatles - Why Don't We Do it in The Road

13:42 

idziemy przez las, pijani od słów
Кожны мае права зрабіць выбар. У лепшы ці горшы бок. І кожны мае права вызначыць які гэты бок, лепшы ці горшы. Так.
Галоўнае не памыліцца, праўда? Я веру ў лепшае

@настроение: Сьветлы

13:49 

idziemy przez las, pijani od słów
Жывая. 14 лютага правяла файна. Усіх люблю і віншую са сьвятам каханьня, хоць і са спазьненьнем...

23:41 

idziemy przez las, pijani od słów
Эх, у панядзелак на заняткі... А так не хочыцца зноўку падымацца а шостай раніцы. А зь іншага боку ўжо і ва ўнівер хочыцца, вучыцца... Толькі энтузіязму ўсё роўна нуль. І гэта калі-небудзь ды скончыцца *ціхамірна усьміхаецца* Як і ўсё астатняе. Хаця я спадзяюся, што не ўсё:))) Ёсьць жа нешта вечнае ў гэтым сьвеце!

23:39 

idziemy przez las, pijani od słów
Маўчыш?
І я маўчу.
І ўсе маўчаць.
І цябе няма.
І ўсе зьніклі.
А я засталася.
І не магу зьнікнуць.
чаму?

19:34 

idziemy przez las, pijani od słów
Lialia (06:14 PM) :
а я з-пад катка... расцягнулася на асфальце і сашкрабсьці няма каму
Спадар Беларус (06:15 PM) :
Авоечкі...

bol-š za siońnia

главная