• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
00:32 

idziemy przez las, pijani od słów
Дзень запомніцца пахам дранікаў, што я сёньня гатавала і тым жа марціні...
Лянота разьлілася па целе і розуме... і праз нейкіх там хвілін прыйдзе мой любімы фіялетавы люты, менавіта ён асацыіруецца з Зюзям... Холад ,сьцюжа, маразы... і на шкле мае і ягоныя малюнкі, і цёплая гарбата ці кава ў руках, а на стале аркуш і асадка ці фарбы ў руках... і столькі думак аб вясне, аб паганскай вясьне...

19:49 

idziemy przez las, pijani od słów
Прыехала сёньня раніцою дахаты, якая была завея. За тыя некалькі хвілін, што мы з бацькам ішлі да машыны, я была ўся ў сьнезе…
Тыдзень у Менску займалася лухтой, вельмі спадабалася адной быць у двухпакаёвай кватэры. Калі б яшчэ не “вяртаньне бабулі” ;-)
Культурнае жыцьцё было багатым.
У суботу мяне паненка Марыя зацягнула на коўзанку. Я ўпершыню каталася на каньках! Уяффф! Як файна…

І ўсё адно: як я стамілася…


П'ю сапраўднае італьянскае марціні... пах палыну, карыцы, гвазьдзіку кружаць галаву...
рэляксацыя - гэта добра...

14:49 

idziemy przez las, pijani od słów
Сонейка, сонейка сьвеціць!
І сьнег ляжыць на зямлі...
І хочыцца выйсьці на вуліцу...
Але на стале пытаньні па бел. мове
Значыць прагулка накрылася...
А ўвогуле я не выспалася...
Таму што ўсю ноч балела вуха.
Карацей усё const, г.зн. праз **пу
І зноў цягнуцца ў Менск трэ...
Ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля...
Адзінае, што добра, мяне чакае гарбата
Малінавая, смачная, урэшце салодкая.
А яшчэ я заўтра пераяжджаю жыць на Глебку
Мо і ня блізка, але ля метро... вось
Чатыры дзяўчыны без гаспадыні - казка...
Праўда, што за дзве яны я не ведаю
І гэта мінус
А кошт прымальны
Гэта плюс...
Ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ля...

22:48 

idziemy przez las, pijani od słów
Пісала пост на ЖЖ асыятыўна ўзгадала тую файную пару па хіміі, калі мы чыталі вершы… Ў дамашняй кантрольнай працы было адно пытаньне, на якое адказ я ведала, але тоўкам растлумачыць не магла. І я памятла, што яго нам тлумачыў Ашуйка на тым занятку, але я была ў такой рэяксацыі… Карацей, я памятала ягоныя словы, рухі, выразы твару, пахі, гукі, але я не магла ўзгадаць сэнс ягоных слоў…

*********************************************************************
Дашка распавяла: У нашай гімназіі на дзьвярах у калідоры аб’ява: “Міша з 11”К” клясы, рост прыкладна 174 см, падобны на Дзіму Білана. Шукаю дзяўчыну. Выслухаю любы капрыз. Тэлефоніць па нумару: ХХХХХХХ

*********************************************************************
Таксама з расказаў Дашкі.
У час іхняга дзяжурства па школе, на паверсе, за які адказвала мая сястра, нехта спёр вогнетушыцель. Вахцёркі бегалі па ўсёй гімназіі, шукалі, у малых запыталі так жаласна: “Ну ці не бачылі, чырвоненькі такі…”
Чамусь з гэтай фразы я доўга рагатала. Увогуле я заўсёды марыла сьцягнуць са школы вогнетушыцель…

*********************************************************************
Учора ўзьнік міф, як Таня вылятае з прыбіральні ва ўнітазе з ёршыкам па аналёгіі з Бабай-Ягой у ступе з венікам…

05:34 

idziemy przez las, pijani od słów
03:54 

idziemy przez las, pijani od słów
Шкада ,што на хадановіча не пайшла... там быў Вайцюшкевіч... Дзеля яго і варта было б пайсьці...

А сёньня 19 студзеня... ммм... здаецца гэта было тысячу гадоў таму...

03:45 

Раскажыце, што вы мяркуеце пра мяне... Сьцягнула з ЖЖ, толькі пліз, на у-мэйл...

idziemy przez las, pijani od słów
Вынікі пасьля вывешу...

1.(1 бал) Маё імя?
2.2 бала) Маё імя па бацьку?
3.(4 бала) Каго я кахаю?
4.(1 бал ) Хто ты мне?
5.(2 бала) Дзе я вучуся?
6.(1 бал) Дзе я працую?
7.(3 бала) Чаго я баюся?
8.(2 бала) Я палю?
9.(3 бала) Што я пью?
10.(3 бала) Я цнатлівы?
11.(2 бала) Родныя браты/сёстры ёсць?
12.(2 бала) Калі ёсьць, як іх клічуць?
13.(2 бала) Назавіце хоць бы адну рэч якой я люблю займацца?
14.(1 бал) У мяне ёсць пірсінг?
15.(3 бала) Тату?
16.(2 бала) Мой любімы кінаакцёр?
17.(2 бала) Мая любімая кінаакторка?
18.(3 бала) Мой любімы напрамак у музыцы?
19.(1 бал) Хатнія жывёліны?
20.(4 бала) Я сарамлівы?
21.(3 бала) Я бунтар або я прытрымліваюся правілаў?
22.(3 бала) Мой любімы колер?
23.(3 бала) Назавіце нешта, што я ненавіджу?
24.(5 балаў) Назавіце мой талент?
25.(4 бала ) Маё дасягненьне?
26.(4 бала) Стыль у вопратцы?
27.(4 бала) Мая любімая жывёліна?
28.(2 бала) Ці падабаецца мне хтосьці зараз?
29.(4 бала) Калі так, то як доўга і наколькі сур'ёзна?
30.(4 бала) Які ў мяне рост?
31.(5 балаў) Самая мая жудасная звычка?
32.(5 балаў) Самая мая лепшая звычка?
33.(5 балаў) 5 прадметаў без якіх я не ўяўляю свайго жыцця?

00:13 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
19:57 

Сьцягнула з ЖЖ Адама Глёбуса

idziemy przez las, pijani od słów
Рэальнасць слоў на вуліцах у Менску такая:
1. ПАЛАЦ РЭСПУБЛІКІ ПОДВИГУ НАРОДА ЖИТЬ В ВЕКАХ З НОВЫМ ГОДАМ,
2. МАКБЕТ IL ПАТИО,
3. ПОДВИГ НАРОДА BOSCH БЕССМЕРТЕН.
4. …

17:00 

idziemy przez las, pijani od słów
01:37 

Да-лу-ча-ю-ся да neo-C5H12

idziemy przez las, pijani od słów
Здалася на 4 балы... вышку... а ўсё з-за формулы Тэйлора... яе-та я напісала... а больш нічога сказаць не магу...
Культурна пасьмяяліся з выкладчыкам і разышліся...

а што за @темы: ?

@музыка: Lady Pank

@настроение: хатняе...

23:00 

idziemy przez las, pijani od słów
Хутчэй бы ўжо 16!!! А то я здохну з гэтай вышкай... атрымаць заліковую адзнаку і забыць. Такая наша мэта...
вось... Праўда?

22:54 

І гэта было ўчора?..

idziemy przez las, pijani od słów
Субота, 7:20 А мо не ісьці на кансультацыю па матэматыцы?..
8:31 І які урод паставіў яе на 9:00 у суботу?


11:48 … сонейка за вакном… а я трэцюю гадзіну пазяхаю на матэматыцы…


Я: Я згодна на 4 аўтаматам.
Аня: Я згодна на аўтамат у руках…
Я: Ооо! Гэта значна лепш!!!


Аня: Я уже не бдю… (геніяльная фраза, на маю думку)


12:37 Паступіла прапанова лізаць граніт навукі (пасля фразы “не наевшись, не налижешься)
Можна падумаць, што мы яго калі-небудзь грызлі…

13:07 Аня: Пяты месяц восень…
Я: А я так хацела пакатацца на санках…


Я: я экзамен хутчэй па матэматыцы напісала… а гэтая матыка ўсё ніяк не скончыцца…

13:24 ну ўрэшце…

13:38 мля, я там парасонік пакінула…

Прыходжу, а там працяг кансультацыі…

21:41 

Майцы абяцала...

idziemy przez las, pijani od słów
17:12 

idziemy przez las, pijani od słów
Уффф, здалася на 8:))) якая я шчасьлівая і стомленая... але трэ вучыць матэматыку.
Хвалявалася перад экзаменам. Упершыню. Бо ведала, што нічога не ведаю. Валюся з ног. Спа-а-а-а-аць.... нельга...

16:57 

idziemy przez las, pijani od słów
Пытаньні мне ад Iris!
1.Якое яно жыццё? такое, якім ты сабе яго ўяўляеш. Шчэ ад настрою вельмі залежыць...
2.Калі ты апошні раз весела ўсміхалася? сёньня дзіка і тупа, калі ішла на экзамен...
3.Няздзейсненая мара.. не ведаю...
4.Любімае месца на Зямлі... Горадня, там дзе цёпла і ласкава, г. зн. з Лёшам побач;))
5.Словы,якіх ты ня церпіш... ТРЭБА
6.Ці варта кахаць і чаму??? А гэта два пытаньня. На якое адказваць? Удакладні.

22:42 

idziemy przez las, pijani od słów
00:52 

Fatazdymki z 25 sniezhnia

idziemy przez las, pijani od słów
1/2/3/

4/5/6/



1,2 — Лекцыя пра ноутбукі;))))

3 — "гэта мы, гэты мы..."

4 — Пецька, я абажаю гэтае тваё фота :lalala:

5 — Майка і Пётрык

6 — Лёшык

20:30 

Нешта ўсе запісы апошнім часам скіроўваюцца ў адзін бок...

idziemy przez las, pijani od słów
Я малайчына. Раблю ўсё, каб не рыхтавацца да экзаменаў. Ну гэта ж тупа сідзець і чытаць пра Word i Excel… А Visual Basic… ну яго, за два дні я яго не асвою…
Павыразала сёньня гістарычныя і проста цікавыя артыкулы з газэт, зрабіла торцік…
Перарыла ўвесь “Хімік” у пошуках аб’явы пра якую-небудзь экскурсію… дзіўна, але нічога… У Прагу хочыцца… Па глупасьці адмовілася два гады таму туды ехаць… але гэта зараз здаецца, што па глупасьці…
У Горадню ехала з якойсьці маладой жанчынаю, якая зусім нядаўна стала жонкай якогась там Вані. Ціха сідзела, сьмяялася зь яе, праз кожныя 5 хвілін тэлефоніла сваёй маці з пытаньнем, што яшчэ прыгатаваць на Каляды… Ну а што, мо і я калісь такой буду. І зноў думкі пра хатнюю руціну пазбаўляюць жаданьня выходзіць замуж. Як паглядзіш на гэтых жанчын, што стомлена цягнуцца зь вялікімі торбамі з крамы пасля работы…

Я, калі буду працаваць, пастараюся сваёй маці хатнюю прыслужніцу аплочваць…

Блін, сумна неяк атрымалася.

А миж тым мне 1 раздзел пра Word застаўся…

19:23 

idziemy przez las, pijani od słów
Віншую ўсіх з Ражством:) Хай яно будзе цудоўным:))))

bol-š za siońnia

главная