Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
19:03 

idziemy przez las, pijani od słów
Заробкі сталі значна менш, цэны вышэй. Стыпендыя маленькая. Вынік: кідаць ШДКу і ісьці працаваць... кашмаррр

@музыка: Гаер і Аляксандр Памідораў - never let me down again

00:43 

І сапраўды, чаму?..

idziemy przez las, pijani od słów
00:35 

idziemy przez las, pijani od słów


Ну растлумач мне хоць нешта...

00:24 

трэцяга студзеня я прачнулася з думкаю...

idziemy przez las, pijani od słów

страшней за ўсё недавер...


галоўнае потым не пашкадаваць аб сваіх словах...




00:03 

Мне ад Майкі

idziemy przez las, pijani od słów
о1. Оставьте комментарий ниже, где изъявите желание ответить на шесть моих вопросов.
о2. Я задам вам шесть вопросов.
о3. Вы поместите в свой дайри мои шесть вопросов со своими шестью ответами - честными и откровенными, иначе какой смысл?
о4. Вы включите в запись эту инструкцию.
о5. Вы будете задавать другим людям по шесть вопросов, когда они захотят.


1. каму лягчэй: хлопцу ци дзяучыне? Калі ппаразважаць, дык прыходзіш да высновы, што абодвум несалодка.
2. можаш спецыяльна парэзацца, ну каб зьвярнуць на сябе увагу, напрыклад? Сябе любімую? Я здольная на разнастайныя ўчынкі, але такога ў маёй практыцы шчэ не было. Так што не магу пакуль адказаць. Хутчэй за ўсё не.
3. ты упэунена, што гэта Ён?.. выбачай, гэта глупае пытаньне. На яго можна адказаць толькі праз вялікі час. Я ў гэта веру.
4. чаму ня любиш свой дзень народзинау? Хто ж любіць старэць?
5. верыш у цуды? Прызнацца ў розныя моманты па-рознаму. Але па натуры я бясконцы рамантык. Дык навошта гэтае пытаньне?
6. колер тваих марау? Яны разнакаляровыя...

19:18 

idziemy przez las, pijani od słów
Я ненавіджу слова трэба. І чамусь першая імчуся яму падпарадкавацца. Парадокс. Не разумею. І хоць бы нехта дапамог зьбегчы ад яго.

Але ж я жывая. І гэта добра.

Хоць і фальшывая апошняя ўсьмешка забівае мяне кожны раз.

Група сёньня з раніцы, глянуўшы на мой твар, вырашыла, што я добра адсьвяткавала новы год. Ну што ж. Хай так лічаць.

эх, расчараваньне... у сабе...
а горш за ўсё - абыкавасьць і паслухмянасьць на твары і ў пачуцьцях...

23:38 

Віншую ўсіх з Новым годам!!!

idziemy przez las, pijani od słów
Хай ён будзе вельмі шчасьлівым і цёплым!!!



Выбачайце ўсе, каму не адказала на смс, яны проста не дасылаюцца!!!

00:11 

І я туды ж...

idziemy przez las, pijani od słów
Сайт года: www.svaboda.org
Знаёмства года: пэўна, Волька Палуйчык, ну і Zямляне
Чалавек года: Каханы мой Лёшык
Сустреча года: Не ведаю… файна было сустрэць Пётрыка, Лёшку і Майку пасля доўгага растаньня… Сьвяткаваньне Купальля сюды аднясу…
Фільм года: Я ўжо не памятаю, што глядзела. Хай будзе “Гейша”, я яе апошняй глядзела
Серыял года: не гляджу
Актор/актрыса года:
Страва года: дранікі, проста сыр
Напой года: адназначна марціні, каньяк, кава, з якой я здзеквалася рознымі спосабамі…
Адчуваньне года: непатрэбнасьці… Лялька дакладнае слова… а шчэ пяшчота, сонечная ласкавасьць, ціхамірнасьць і спакой…
Мова года: беларуская
Экстрым года: не ўслых аб гэтым
Канцэрт года: канцэрт Шалкевіча
Цікаўнасьць года: ШДК, вядома ж, ды шмат чаго…
Здзейсьненая мара года: не года, жыцьця:) каханьне
Няздзейсьненая мара года: не ведаю, чаго яшчэ жадаць?
Горад года: Горадня
Месца года: Любое, Толькі б побач з Лёшам:) Ці вось: у Пецькі
Адкрыцьцё года: яно вельмі асабістае
Пэрсанальная падзея года: ну, мо аднесьці сюды, што я студэнткай стала…
Выканаўца года: Шалкевіч, Вайцюшкевіч, LP
Песня года: “Выхода нет” Спліна, “За сто кроказў ад Вострае Брамы” і “Смутны беларускі блюз” Шалкевіча…
Лепшая паездка года: а іх не шмат было. Гомель магу адзначыць, я там была сёлета ўпершыню. Вельмі спадабалася
Традыцыя года: няма
Настрой года: зьменлівы вельмі…
Расчараваньне года: яно самае…
Рэч года: нават не ведаю…
Пажаданьне года: гармоніі і раўнавагі
Надвор’е года: пад настрой то дождж, то сонца, ласкавае сонца
Колер года: салатавы
Час сутак года: ноч
Кніга года: Адам Глёбус “Браслаўская стыгмата”, А. Кунін “Ноч з анёлам”
Адзеньне года: сарафан
Падарунак года: іх шмат было, але самы дарагі мне - маленькая статуэтка мішкі з сэрцайкам.
Кавярня года: Куфэрак
Фраза года: Кахаю цябе

23:15 

idziemy przez las, pijani od słów
усё ідзе наперакасяк...

12:31 

idziemy przez las, pijani od słów
Забіла на другую пару, сіджу ў нэт-кавярне... праз 5 хвілін пачнуцца лабы... трэ бегчы... не хочыцца... заўтра залік, на заўтра рабіць дам. кантрольную па хіміі... і прыйду сёньня пасля 18:00... блін, а як жа спаць хочыцца... нешта мне ў цягніку зусім не спалося...

22:57 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
22:56 

idziemy przez las, pijani od słów
Чамусь усё добрае, файнае заканчваецца дрэнна… Можа гэта толькі ў мяне? Маці адбіла ахвоту шчэ калі-небудзь увогуле прыяжджаць дадому… а ўсё пачалося з… кіслага супу… Сума гэта, сумна і тое, што атрымаўшы смс і пачаўшы адказваць, злавіла сябе на тым, што сьціраю напісанае з думкамі “ай, шчэ засмучу чалавека, лепш напішу чагось павесялей” і стала так чамусьці сумна-сумна… Атрымоўваецца, што і пажаліцца ўжо нельга, нельга сказаць сумную праўду…

03:06 

Усіх каталікоў віншую са сьветлым сьвятам Ражства!!!

idziemy przez las, pijani od słów
Сёньня стрэлася з Пашам і Лёшам, файненька пасідзелі ў куфэрку, а потым разам з Лёшам і ягонай сям'ёю адсьвяткавала Ражство. Лёшка, мне спадабалася. Дзякуй вялікі табе і ўсім таксама перадавай:)

03:34 

Просьба перад новым годам!!!

idziemy przez las, pijani od słów
Ёсьць адна маленькая, а мо і вялікая просьба да ўсіх выбраных і ня толькі:
калі вы мяне хоць крыху ведаеце, то напішыце ў каментах некалькі словаў пра мяне,
добрае ці не, гэта не важна, тое, што пра мяне думаеце, можаце як госьць, а хто
сьмелы, можаце і падпісацца... Дзякую за ўвагу

Паспрабую ўлічыць на наступны год...

03:26 

Самой сабе...

idziemy przez las, pijani od słów


Сама-та хоць зразумела, што напісала?


03:24 

idziemy przez las, pijani od słów


Што можа быць горш за ўсьведамленьне таго, што ўсё атрымалася яшчэ горш, чым я думала?


03:10 

idziemy przez las, pijani od słów
Дзень быў цяжкі ў плане эмоцый і не высказаных думак...
А таксама быў сонечным... праменьчыкі золатам размалявалі сьнежаньскае шэра-сіняе неба... і навеяла ўспаміны... аб шчасьлівым, поўным чаканьня і надзеі мінулым...

Некалькі фотак:

@музыка: Мроя - Краіна крывавых дажджоў

@настроение: задумліва аналізую сёньняшні дзень...

01:11 

так, крыху і амаль пра ўсё...

idziemy przez las, pijani od słów
Калі ў аўторак мяне паімеў хімік на лабах, то ў сераду мяне паімеў па поўнай праграме выкладчык па чарчэнню. Я пыталася яму здаць залік. З 12:30 па 16:40, я бегала за ім, злавалася, прыйшлося нават на падлозе чарціць, бо ўсе габінеты па чарчэньню былі занятыя, але я здала яго!!!! Ура!!! У чацвер прачнулася ў 10:30 са словамі “*ля, я зноў праспала!!!” Дарэчы, на інфарматыцы у гэты ж дзень мяне хацелі забіць адразу 15 чалавек. Справа ў тым, што я, калі падымалася са свайго месца балюча пабілася галавой, пасля чаго адрубіліся ў габінеце ўсе компы. Пабілася я галавой аб кнопачку, якая абрубае сьвятло… Ну а вядома ж усе пісалі праграмы… Калі я агучыла думку, што трэ па ідэе ўсё захоўваць, мяне ледзь не з’елі… Пагэтаму я вырашыла, што паыйшоў момант зьбегчы. \у пятніцу халяўна атрымала залік па гісторыі, завітала на канферэнцыю па бел. мове, а пасля паехала дадому. На вакзале мяне стрэлі Лёшык і Бацька, карацей, бацька пакрыўдзіўся, што я зь ім не паехала:)))) Нічога, мы потым яшчэ на гарбату завіталі:))))

00:52 

аўторак, 19.12.06

idziemy przez las, pijani od słów
На першыя дзве пары я сёньня так і не трапіла, я іх праспала, вось, вядома ж, я усьведамляла, што раблю… доўга сябе ўгаворвала падняцца, але так і не здолела: ноччу амаль не спала, пыталася нешта пачытаць па гісторыі, я так і павісла на першых людзях на тэрыторыі Беларусі, а залік у пятніцу… а потым проста не спалося, бессань нейкая, карціла нечым заняцца, штось зрабіць, паразважаць, падумаць… дрэнна гэта… не, проста не ў час… не ў свій час…
У хаце няма чаго есьці, грошай таксама няма… вясёла:)))
Прыйшла сёньня ва універ толькі на лабы, вядома ж, абараняцца:) Дык спадар Ашуйка, такі нехарошы чалавек (у сэнсе, ён сёньня не ў гуморы быў), ганяў мяне з адной лабай цэлую пару: “Не, ідзіце шчэ падвучыце…” Прыходжу праз пятнаццаць хвілін, тое ж самае з іншага канца. Ён: “Стоп…” І пачынае мне распавядаць тое самае, што і я яму з самога пачатку… Я з пакрыўджаным тварам, амаль фальцэтам: “Я Вам тое ж самае казала”… і так некалькі разоў… Дарэмна яго Юлька ў самым пачатку на коней пасадзіла… дык пайшла на кансультацыю дабіваць, на гэты фарс я ўжо не засталася, мяне не хапіла на гэта… Дык яшчэ ў транспарце мяне раззлавалі да жаху, абразы я не цярплю, ніякай і ніяк…

Ну што, засталося паўчарцяжа і хімія на сёньня
22:54

02:51 

idziemy przez las, pijani od słów
Я дома, аб астатнім пасля:))

bol-š za siońnia

главная