Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
03:59 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
03:55 

Не ведаю, як у вас, а ў мяне шчэ субота... прынамсі тут

idziemy przez las, pijani od słów
Файны, аднак, быў учора дзень. Я зноў праспала лекцыю па інфарматыцы, затое хоць крыху выспалася:)))) Хімія клясная была. Выкладчык, ды не ўчора ён хутчэй быў настаўнік і сябра, умудрыўся зрабіць такую атмасферу, што мне здавалася, нібыта я ў коле сяброў за кубкам гарбаты ці на літаратурнай вечарыне. Апошнія паўгадзіны мы чыталі вершы, проста размаўлялі, ВА раіў нешта наконт экзаменаў так, што здавалася, яму і ў галаву не прыходзіць, што мы можам іх заваліць. І яго ўпэўненасьць перайшла да нас. І гэта добра. Люблю я свайго выкладчыка. І беларуская мова хутка праляцела, прынамсі я і апошнія дзве парты абмяркоўвалі, ці ёсьць якая карысьць у намеры будаваць АЭС на Беларусі.
Па дарозе ў хату (не дахаты і не дадому!) зноўку заснула ў трамваі:)))) Разбудзіла мяне бабушка нейкая са словамі “Мне б так добра ў трамваях спаць”
Прыйшла, праспала тры гадзіны, прасынаюся: “Вера, колькі ўжо?” Яна: “шэсьць” Я спужана “Раніцы?!” Ды не, быў шчэ вечар… Ну а астатні час, амаль да трох я чарціла. Два зрабіла, яшчэ тры засталося, не, адзін+1/2+1/2, вось так.
Ну а сёньня я праспала лекцыю па гісторыі:()))) афігенна выспалася. Так пайду пасьнедаю, памалюю і на овсч…

16.12.06
14:08
Дарэчы з 16 вас…


Кіно – ўсё-ткі гэта хораша. Добра пад іх думаецца, сумуецца, разважаецца, аналізуецца… і яшчэ шмат такіх “добра”… Вось зараз я думаю, што не разумею, што раблю. Я заблыталася. І не магу зразумець чаму. Здаецца, усё, як і мае быць. А чагось не хапае ўсё-ткі. Зноў прыходзіць у думкі фраза Грыбаедава “Где лучше – где нас нет”. А як казаў мяснік Лейзер-Волф, “дзе нас толькі няма…” Вось і атрымоўваецца… А нічога і не атрымоўваецца. А мне вось сёньня прапанавалі ажаніцца. Капітан мой… :)))))
Пасля овсч зайшла ў крамку: “Мне апельсінавы сок і самы круглы яблык” Буду выразаць з яго тое, што мне трэ намаляваць… а то нешта ў мяне ўжо фантазія стала адключацца…
А вось з чаго мне зрабіць конус, а? Мо хто параіць?

22:40

13:46 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
23:40 

idziemy przez las, pijani od słów
Ішла з тэатру, паглядзела "Памінальную малітву. Іду ў такім цудоўным настроі, насустрач 4 хлопцы, чую: "Неужелі так тяжело дать парню чего он хочет?" (прагучала як рытарычнае пытаньне).
"#ля, я і не думала, што так лёгка" падумалася мне і я вельмі раззлавалася.

16:32 

idziemy przez las, pijani od słów
Файная сістэма ў нашым ліфце. Як, аднак, усё хутка зьмяняецца,аж сама здзівілася. Так цяпер каб патрапіць на першы паверх з якогась вышэйшага, трэ націскаць "3". Як дабрацца на трэці паверх, акрамя як пешкам, ніхто не ведае. Таму што калі націскаеш на "1" проста зачыняюцца дзверы. Аднак. Я гэтую загадку шчэ не разгадала.
Сёньня была ў Раніцы і набыла сабе Коласа "На ростанях". Сорамна прызнацца, але дагэтуль у хаце яе не было.
Шкада, што не ўмею ставіць пароль на компіке. Зараз буду вучыцца.

Дарэчы, хтось чытаў учорашнюю СБ? Наконт Мірскага замку і дома Янкі Купала прышпіліліся ці не? У мяне ў галаву такое не ўкладваецца...

00:13 

idziemy przez las, pijani od słów


Так, я не зразумела, што Вераціла робіць у камісіі па этыцы?!!!
Лепш ужо Кашубу замест яго... уууу



23:46 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну, па традыцыі, калі прыяжджаю дадому, то трэ нешта напісаць сюды. Вось толькі чаго? Нехта ў хаце глядзіць дзіцячае еўрабачанне... Сітнік завывае. Мне шчыра шкада гэтага дзіцёнка. Яна павінна вучыцца. Забралі ў яе дзяцінства. Цікава ,яна гэта разумее? Узгадваецца фільм пра Наталі Вуд... Лан, не пра гэта я... хаця і не пра што...
Учора ў адным вагоне сабралася шмат гімназістаў. Так што было з кім бавіць час, ды і амаль 6 гадзін праляцелі значна хутчэй, чым звычайна.
У сераду я і Nike хадзілі ў шпіталь наведваць Саню. Я яму спачуваю. А насамрэч страшна гэта, тое што з ім здарылася. І я рада, мне лягчэй ад таго, што я ведаю, што ўжо ўсё амаль скончылася. Ён усьміхаецца і жартуе. І ўвогуле амаль той жа Саша, калі б не жоўтыя рукі ад капельніц, калі б не спаленая скура на далонях ад лекаў...

Я не буду пісаць пра навучаньне і пра набліжэньне сэсіі. Дастала.
прывязу ў Менск компік:) А хочыцца кудысь у лета, у Лагань на летнюю кухню да бабулі... і побач мора.... шкада... больш гэтага ніколі не будзе...

16:05 

idziemy przez las, pijani od słów
Усё проста... ену проста... ну невыносна, напэўна. Як ніколі хочыцца ўсё кінуць і імчацца ў трыдзесятае царства за цудамі і шчасьцем. І не нагадвайце мне пра марнейшую марнасць і пра лоўлю ветра... Гэта не пройдзе. У пятніцу пасля трэнька забіла на ўсё і зрабіла вялікую прагулку:) У суботу у мяне быў выхадны. Я пастаралася:) Выспалася:) Затое ноччу спаць так і не давялося. Прыйшла Сіліна, утраёх пасідзелі дзесь да двух, потым я займалася матыкай і чарчэньнем. А мы ж вучыліся ў нядзелю. Так што я адразу ж на заняткі, потым на сінхрон. Карацей, кожнаму ў нядзелю на "добрай раніцы" і "прывіт" я адказвала "Ненавіджу вас"... А ўвечары стала неяк зусім абыякава, што можна было б спужацца такой абыякавасьці, калі б не было абыякава:) Хто зразумеў, таму рэспект:)
А вось учора я дарма пасля трэнькі выпіла піва. Лабы я так і не дарабіла, сёньня затое насілася па лабараторыі з хуткасьцю сьвятла... Такі пасьпела:) Надышалася толькі серавадародам... фу...
У пятніцу еду дамоў з Кацюшкай:)

Карацей ,тут шмат чаго тварыцца ,але няма часу пісаць.

15:41 

....................Серада, 22 лістапада........................

idziemy przez las, pijani od słów
Вялікі прагрэс. Я сёньня прыйшла на заняткі за 10 хвілін да іх пачатку. Прычым адразу ж на галаву звалілася нечаканая кантрольная:) У сталоўцы, калі стаяла ў чарзе, давялося пачуць размову двух на рэдкасьць балтлівых юнакоў, і не кажыце, што бабы толькі языком чэсаць і ўмеюць.
- Яе завуць Дзіна
- Яна што, габрэйка?!
- Не, бляндынка...
Цудоўная размова, а?
Пасля дзвюх пар адкульсьці ўзяўся вольны час... Так што я прыгатавала некалькі страў, а зараз буду чарціць, э-эх, неахвота!

Мая гаспадыня мае “цудоўны” звычай размаўляць са мной пра нябожчыкаў, хто, калі і як памёр. І так лёгка ў яе гэта атрымоўваецца, што дзіва. Я ўжо дзвесце раз паслухала кожную гісторыю. І добра, калі паспею ўцячы ў свой пакой, а то дык не атрымоўваецца.
Сёньня яна нешта казала пра сьвята. А мне чамусь узгадаўся Новы год... Калі малая была, дык усё не такім здавалася, нейкім чароўным, поўным зімовага сьвяточнага хараства і загадкавасьці, тады Новы год сапраўды быў сьвятам... А таксама ўзгадала Ражство 2005 года. Яно было самым лепшым. Яно ў мяне адно такое. Сьветлае, сямейнае, добрае...

22:00 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну, паціху вучымся... Засынаем у трамваях і тралейбусах... сёньня нават на лекцыі...
Пра выезд у Магілёў можна не пісаць. Эмоцый ніякіх турнір мне не пакінуў: ні радасьці, ні расчараваньня ні нават злосьці... Але нальга гэта назваць абыякавасьцю. Затое завітала два разы да бабулі й нават да Любы:) Гэта добра і прыемна. Хочыцца дадому. Так даўно не была ўжо.
А ўвогуле нейкі беспачуцьцёвы і безэмацыянальны стан у мяне. Нават не па сабе.
Позна ўжо, а шчэ трэ зрабіць хімію. Зусім нявесела класьціся, калі сьвітаньне на парозе...

13:37 

..................00:53 14 лістапада 2006

idziemy przez las, pijani od słów
Палова першага. Мм, сіджу і туплю інтэгралы... Бывае... Без іх мне можна не ісьці заўтра на матыку, а на яе трэба абавязкова ісьці *уздыхае* Мне сёньня спаць не сьвеціць... А дарэчы і розьніцы няма: усё роўна нейкая бессань апошнім часам навалілся. Я ўжо неяк абыякава стаўлюся да таго, колькі сплю, тры ці пяць гадзінаў. Будзем спадзявацца, што да раніцы я і матэматыку, і хімію зраблю:) У рэшце рэшт, як працытавала ўчора Майка “Павер і зможаш прайсьці па вадзе” Усё ілюзіі:) І што ўсё пуста і невыносна – таксама ілюзіі. А вось, што хутка экзамены, на жаль, не ілюзіі *уздыхае яшчэ раз*

Халодная гарбата. Халодны пакой. Халодны сьвет.
А я ізноў пішу вершы... Не верыцца... зусім не верыцца...
І жыцьцё здаецца нерэальным, неяк у тумане ўсё, нібы і не са мной, неяк абыякава, проста невыносна абыякава...

А яшчэ рэалістычная Ірына алей у агонь падлівае. Мяне, канешне, трэба час ад часу прызямляць, але не так жортска, ок, Ір? Я сама сабе гэта часта паўтараю. Хай будзе так, як мае быць. Ня трэ заглядваць у будучыню. Яна ўжо хутка, якая б ні была.

13:35 

.........11 л1стапада 01:00

idziemy przez las, pijani od słów
Зрабіла фатаздымкаў амаль на 30 000 рублёў. Сідзела падпісвала. Абяцала прынесьці ва універсітэт, паказаць. А потым павешу на сьцену. Там іх каля 50 штук. Во, 47. А ўвогуле пакой у мяне становіцца ўсё ўтульней. Сёньня з’явіўся дыван. Маленькі такі, не самы прыгожы, але хоць падлога не пустая, усё лепш так:) Заўтра “Шчыт і меч”... Я-та іду, але часу... Дарэчы, я сёньня паспяхова праспала кантрольную па інфарматыцы... толькі я не зразумела, чаму яна была на лекцыі... Хаця мне можна... Я пазаўчора атруцілася... чым, цікава? Так што ўчора быў страшны дзень, не дай Божа камусь такога зведаць... Я не паднімалася з ложку... Атрымала сёньня лыжку “Avon”, якую тыдзень-два таму замаўляла. Лыжка для гарбаты са значком барацьбы са СНІДам. Эстэтычнае задавальненне атрымала. Прыгожая яна, падарунак сабе, любімай.Замовы на першае беларускае караоке чамусь не дасылаюцца... Не, яны кудысь дасылаюцца, але не дасягаюць таго месца, куды я іх дасылаю... Так што я іх звычайнай поштай. Дарэчы, учора знайшла скарб свах марак, якія не магла знайсці з верасня. Во сьцёбна-та было...
А ўвогуле неяк мне зусім нецікава ў Менску стала... Пацягнула на падарожжы... Хочыцца пакатацца аўтастопам па гарадах і краінах... Так што ў каго якія прапановы – звяртайцеся.
Жыву на энтузіязме зрабіць з пакою, дзе я жыву, нешта ўтульнае і прыемнае... А забівае хуткі надыход сэсіі. Таму што не карціцца мне ніяк нічога вучыць. У групе склалася ўражанне, што я толькі і вучу хімію, ну я ж не вінавата, што ВА пытае ў мяне толькі тое, што я шчэ са школы ведаю... Калі я здам матэматыку на 6, я буду самай шчасьлівай.
Цікава, колькі раз я буду здаваць залік па чарчэнню? Вой, з такімі думкамі дэпрэсняк можа праглынуць з лапкамі...
А ўвогуле шукала па крамах LP (ведала, што не знайду, упартасць, таварышы), а набыла Blondie.

16:05 

idziemy przez las, pijani od słów
Hadzili hrupaj u muzej. Fajna! Asabliva vystava prysve4anaja shliubu...
Davedalasia tolki shto, shto u hetym mesiacy bolsh ne patrapliu dadomu...

21:33 

idziemy przez las, pijani od słów
Я вось падумала, і нават не адзін раз:), што недарма вылезла сёньня са сваёй ракавіны:) У такі дробны дожджык шэры горад жывы, няма сьнегу, зялёная трава і старое, шчэ каляровае лісьце... а я думала, што лістапада ў мяне ў гэтым годзе ня будзе... надвор'е спрыяе роздумам, успамінам, суму... Але насамрэч добра... Такое ўражаньне, што я зусім адна ў гэтым горадзе... Самотна... І я рада ,што праз некалькі гадзін я сяду ў цягнік...

@музыка: Lady Pank - Vademecum skauta

13:46 

нехарошы пост...

idziemy przez las, pijani od słów
Песня без слов, ночь без сна...

чамусь спаць не хочыцца, толькі нейкая разьбітасьць, разорванасьць думак...
І зараз трэ ехаць у цэнтр, а так не хочыцца выходзіць зь цеплыні, там дождж... І зноў узькае на гарызонце слова "трэба". Як я яго не люблю...

З сумам думаю, што нэт пустая рэч, і калі трэба нешта знайсьці, неабходнае вельмі-вельмі... ты гэтага не знойдзеш... не жывы... колькі разоў ужо было...

Нешта думкі зусім нерадасныя. Прыеду заўтра ў свой няўтульны пакойчык, куды іншы раз хочыцца паставіць дубовыя дзьверы з вялікім замком, дзе няма нічога індывідуальнага...

@музыка: Lady Pank

15:39 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
15:34 

idziemy przez las, pijani od słów


я ў шаленстве



@музыка: Ich Troje - Zawsze z Toba zawsze chcial byc

16:59 

idziemy przez las, pijani od słów
Нешта дрэнна мне спалося. Прачнулася разьбітая, ледзь спаўзла з ложку... На вулічы поўзала добрыя гадзіны тры, змерзла вельмі... пайду грэцца гарбатай...

23:32 

Падглядзела ў Вані і Ігара...

idziemy przez las, pijani od słów
загружаете в Винамп всю музыку и рандомом выбираете композиции, они дадут ответы на эти вопросы, а потом коментируйте полученное....

Усяго 2605

1)Что у меня на душе?
Кукрыниксы «Такие странные дни»

…только у нас не так
Чувствую не пустяк
И хочу сказать:
Ждите всегда…
Такие странные дни…
В каких растаять могли…

Вниз, мимо души рукой,
Не смахни покой…

Вой, як дакладна патрапілася песьня…

2)Каким меня видят друзья?
Чайф “В её глазах”

“В её глазах сіла небес”…
Ммм… мне падабаецца…
“В её квартіре вечный бардак…” ну амаль вечны…
В её комнате на стенах бітлы”… калісь даўно…

далей сьцёбна

@музыка: Сплін - чалавек і дрэва

19:42 

idziemy przez las, pijani od słów
Неблагі дзень сёньня. Праўда, прачнуцца было цяжка. Я і Лёша завіталі спачатку на кубак Кронану. Паразмаўлялі троху са знаёмымі, мама Сьвета таксама была:) Потым пайшлі сустракацца. Ужо разам пайшлі на выставу спачатку ў "Галерэю ў майстра", а потым на выставу Генадзя Лакобы (гэта дарэчы муж маёй настаўніцы па хіміі) ў Новым замку... файненька. Зайшлі ў Куфэрак першы раз пасля рамонту. Кава такая ж смачная. Адкрыцьцём стаў цудоўны гарачы чакаляд. Пасля ўсе разышліся ў розныя бакі. Я дык пайшла ў кнігарню.

Узгадался, што было год таму. Сонечна, дастакова цёпла, снегу няма... паўсюль каляровае лісце і мы ўтраёх жа плюс Ірына... Распрацоўвалі маршрут экскурсіі для менчукоў... З тым днём у мяне асацыіруецца ўся восень'2005...

@музыка: Beatles - Eleanor Rigby

bol-š za siońnia

главная