• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
19:22 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
23:06 

Ружанька ў гармоніі і раўнавазе:)

idziemy przez las, pijani od słów
Учора прыехала ўвечары дадому. 5 гадзін і 40 хвілін на гэты раз былі невыноснымі... Я не ведала як збавіць час... нічога не хацелася... У Горадне мяне сустрэлі Лёша і Воля. Было вельмі прыемна, здорава. Дома значна халадней, моцны вецер... Учора нават і не ўзгадала пра інтэрнэт...
Сёньня быў цудоўнейшы дзень, але пра гэта не тут. Выпаў сьнег, бялюткі такі... прыгожа падаў, а ў кватэры цёпла, асабліва, калі каханы побач... і зусім не халодна глядзець на сьнег...
Падумаць толькі, я не была дома цэлы месяц...
добра тут, так ціхамірна, нібыта ў іншым краі...

прызвычайваюся да новай мышкі, тая мыша памерла... шкада...


@музыка: музыка душы ў раўнавазе

@настроение: шчасьлівы... нават больш спакойны

17:47 

idziemy przez las, pijani od słów

хачу марозіва... ммм...


.... а яшчэ хачу ў цёплы ложак...

17:28 

idziemy przez las, pijani od słów
Я сёньня здала 3 чарцяжы!!! А ўчора ездзіла ў госьці да Найка. Ой, блін, вясёла ў яго!!! Пэўна, парасонік у яго забыла... з гэтае нагоды можна яшчэ раз да яго ў госьці:)
Абараніла сваю працу па бел. мове.

23:22 

БН, як і заўжды

idziemy przez las, pijani od słów
Датэлефонілася сёньня ў рэшце рэшт да Майкі. Рада была пачуць яе голас. І даведацца хоць аб нечым. Хацелася кідаць усё і памчацца ў Горадню, але лёс склаўся так… выхадныя занятыя… Праводжу інвентарызацыю лекцый:) У сэнсе правяраю іх наяўнасць ці адсутнасць. Па хіміі – 0 прапушчаных, па бел. мове – 1, па гісторыі – ужо 0:) па інфарматыцы – з 9 лекцый была на 2, але маю 4. Інжынерная і машынная графіка – з 9 лк 4 прапушчаны. З матэматыкай усё складаней – з 23 лк у мяне толькі 8. Ммм, бывае. А ўвогуле, я заўважыла, што калі першай парай стаіць лекцыя, то яе можна прапускаць, потым робіш ксеракопію – і ўсё. І выспацца можна. Ну гэта, дзякуючы паненцы Веры, вельмі адносна. А! Яшчэ адна заўвага. Атрымоўваю нейкае задавальненьне, калі паспяваю акуратна пісаць лекцыю, разумець, што пішу, і запамінаць адразу. Выключнае задавальненьне! Цікава, гэта нармальна?



Па беларускай мове мне засталося набраць два лісты. Я ведаю пра што напісаць, але не ведаю як. Гэта забівае. У-у-у… Фігня, таварышы!

23:51 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну я амаль скончыла з беларускай мовай:) Засталося два лісты:))))) Дзякуй вялікі спадару Беларусу за дапамогу!
Атэстацыя прайшла. Увогуле няблага. Можна уздыхнуць з палёгкай, перажыць у сераду наезды хіміка і дачакацца чацвера, калі я спакойна сяду на цягнік і паеду дахаты ...дахаты ціха і паслухмягна...
Не ведаю, што нават напісаць. Пра свой стан неахвота. Аб гэтым на ЖЖ...
А так...
Хімія па-беларуску файная рэч:))))

18:37 

idziemy przez las, pijani od słów
Ёпт! Выбачайце, я атрымала атэстацыю па чарчэньню!!! Кантрольную напісала на 9 за якіясь 15 хвіляў... а атэстацыя 4... хм... таму што фігня з чарцяжамі...
Ура!!!

18:28 

........................19:07 22 кастрычніка 2006..........................

idziemy przez las, pijani od słów
Надвор’е сёньня добрае. Так-так, добрае. Зусім нехалодна было хадзіць у швэдэры на вуліцы... Дзіўна, але сёньня я заўважыла, што ля палацу моладзі ё Сьвіслач... і парк... Калі б Марыська не сказала: “Там такі файны парк” я б яго і не бачыла. Вось такая я неўважлівая. Нейкі пусты настрой і стан увогуле... нібыта я з чымсьці зьмірылася. Ці мо хутка з чымсьці разьвітаюся... Я, я не ведаю. У разгубленасьці нейкай. І з іншага боку спакой і яснасьць са мной. Стан такі, як 2 гады таму... калі ўсё пачыналася...
прыйшла гаспадыня... зараз будзе даставаць размовамі... не люблю яе за гэта...
Марыся крыху разьвеяла самотныя вечыры...
А я ўсё чарчу... ну і ВНУ я выбрала... Але ж я не здаюся:)))) Хоць я і слабая... Так дзіўна, нават сьмешна іншы раз чуць ад людзей, што я моцная:)
У сераду атэстацыя ва універы. Здаецца, неатэстацыя будзе толькі па чарчэньню. А мо і ня будзе.
Дадому патраплю толькі праз 11 дзён... Што атрымаецца – невядома.
Хочыцца мне чагось... блукаць дзесь у парку, думаць, разважаць... я чамусь усё думаю, што будзе пасля універсітэта... Кім я стану. Ці так і застануся нікім. Зноў жа не ведаю. Бог мой, колькі ж планаў у мяне на жыцьцё! Ніколі, ніколі гэтага не здзесьніць... А шкада. Заўсёды хтось спускае на зямлю. Ці я сама. А ўвогуле не веру я. Не веру я, што можна нешта зрабіць у гэтай краіне.

@музыка: Уявіце сабе, я слухаю радыё... бітлы мае ў Горадне... шкада... якраз пад настрой...

16:00 

Гарадзенцы прызямліліся ў Менску...

idziemy przez las, pijani od słów
Выхадныя былі настолькі цудоўныя, што я зноў не пасьпела нічога зрабіць (я пра універ). Я і Ірка правялі іх разам. Выдатны канцэрт Шалкевіча, файнае чырвонае віно (якое мяне разарыла) і шмат-шмат эмоцыяў... гарбата, кава, гарбата, кава, арэлі і думкі, думкі, тысячы думак!!! І так проста імі дзяліцца...
Прыемна было прачнуцца ў палову дванаццатага, паглядзець на Ірку, парагатаць ціхенька і сказаць "Ірррра!!! Пад'ём!!!" Як яна калісь... у летніку, у Піцеры... і шчэ дзесь...

Абарона лабараторак прайшла весела, у стале, за якім я сідзела, можна было прачытаць "Ищу водку", "Закрой, мудило, ящик", таксама розныя імёны і гарады.
Калі ўбачыла надпіс вялікімі літарамі "Бобруйск", не ўтрымалася і дапісала літару "в" і клічнік:)))))

Спадар neo-C5H12 развесяліў:)))) я доўга рагатала. Ваня, адказы былі ў канцы кнігі:)))

Відаць, у канцы тыдня таксама сумаваць не прыйдзецца: Несцерка, Вера з'едзе ў Горадню, а ў мяне будзе жыць спадарыня Хітрун, Марыська:)))!! Чакаю ўжо!!!


Штось забыла....


Я люблю цябе, з брытваю псіх... (с) Шалкевіч

@музыка: Шалкевіч - Горад

@настроение: дзіўна, але файнае

13:48 

idziemy przez las, pijani od słów
І які прыдурак паставіў сёньня 4ай парай куратарскую гадзіну? Якая такая ... сапсавала мне сераду з дзвюма парамі па хіміі?. А-а-а-а!!! Растраляць!!!

19:46 

idziemy przez las, pijani od słów
Якая прыгожая тут восень:) мне зусім нікуы ехаць не хочыцца...
Пакуль мяне не было адкрыўся Куфэрак, у чацвер і пятніцу былі "Тутэйшыя"... Як бы мне наступны раз іх не прапусьціць... ммм, шкада... Колер дому насупраць я ўгадала - ён фіялетавы:) За вакном ідзе дожджык, а мне ў хаце цёпла й утульна, і кубак гарачай гарбаты побач... Вось толькі горад без блізкіх лэдзей троху пусты:( І зноў мяне чакае ноч у цягніку ,зноў чакае дарога... а мы з Веранікай ехалі дадому ў апошнім вагоне й глядзелі на чыгунку ,такую няроўную, якая бяжала за цягніком, яна так і блішчэла ў сьвятле ліхтароў.... прыгожа... і дзіўна, мы раптам пачалі ўдваёх пець...
А яшчэ "Браслаўская стыгмата" - цудоўнейшая рэч:)
Да мяне прыйшоў новы дыск Шалкевіча:) Вельмі спадзяюся патрапіць на яго канцэрт у гэтую суботу. Мо, хтось жадае са мной?:)

02:10 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
01:31 

Гэта была, здаецца, серада, 27 верасня...

idziemy przez las, pijani od słów
Паненачка Ружа адной рукой чэрціць графікі, другой пытаецца пісаць пытаньні, на якія ну ніяк няма часу, (тут падказваюць, што не хапае мазгоў, а не часу...), у думках вучыць тэрмадынаміку, а яшчэ, як кожная дзеўчына, пасьпявае мроіць, ну і слухаць Цоя, абдумываючы словы песень... Так, шчэ засталіся дзьве нагі, якраз ё чым рашаць матэматыку:)
Суцэльны гамон (с) Mshmel
Не дзіўна, што паненачка за апошнія два тыдні не можа нічога сказаць, акрамя “кашмарррррр”...
Не пытайцеся толькі, чым Ружа набірае пост...

ЗЫ: Мо хто пару рук можа пазычыць?
ЗЗЫ: А ўсё-ткі Цой быў геніем...


@музыка: Спокойная ночь...

@настроение: Гэтае пажаданьне, шкада, не мне...

13:35 

idziemy przez las, pijani od słów


А сёньня раніцою зразумела, як усё пагана насамрэч...


@музыка: Сплін

17:48 

idziemy przez las, pijani od słów


Плаваю шосты дзень на сваёй хвалi... на сваёй шчасьлівай хвалі...


@музыка: Цой

12:09 

idziemy przez las, pijani od słów
Файныя выхадныя атрымаліся.
Вось толькі паганенька ехаць з дому пад тыя ж самыя "Простыя словы"...
Вырашыла прапусьціць першую пару, каб зрабіць чарцёж, у выніку праспала бессаромна ўвесь гэты час, ды яшчэ спазьнілася на чарчэньне так, што сэнсу туды ісьці ўжо не было, затое набыла "Drei Kameraden":)

15:50 

idziemy przez las, pijani od słów
Так не хочыцца ў Менск ехаць. Зусім не хочыцца...
Сёньня ж прыеду ўжо... А заўтра чарчэньне... а я нічога не зрабіла...
кашмаррр. Але, мне чамусь зусім усё роўна. Зусім не шкада. Я файна правяла час.

@музыка: бітлы

@настроение: шчасьлівы

04:45 

idziemy przez las, pijani od słów
мяне цікавіць толькі адно пытаньне:
як мне сёньня праснуцца ў восем?..

20:56 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну хіба я не самая шчаслівая? Апошнія два дні нібы мара, нібы сон...

@музыка: простыя словы

@настроение: На Эверэсце!!!

00:35 

дома

idziemy przez las, pijani od słów
Прачнулася ў 5:50, пераставіла будзільнік на 7:00, вырашыла не ісьці на лекцыю па інфарматыцы, а то мяне дастала сядзець з сур'ёзным тварам і канспектаваць, як карыстацца вордам... Зайшла на вакзал купіла два білеты: дадому і ў Менск.
Ва ўніверы напісала заяву, так што заўтра яны мяне, канечне, не пабачаць...
У восем ужо ў Горадне:)
А зараз спаць-спаць-спаць....!!!!!

Люблю ехаць кудысь увечары, калі ўсё зеляніна, вёсачкі, мястэчкі тонуць у чырвоным золаце... чыстае паветра, прахлада... і песня... Простыя словы... цудоўна пад яе ехаць дамоў...

@музыка: по дороге к Амстердаму...

bol-š za siońnia

главная