• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
23:56 

idziemy przez las, pijani od słów
Нешта я даўно тут нічога сэнсоўнага не пісала. А між тым жыцьцё маё багате на падзеі, сяброў і ... шмат яшчэ на што. Езжу па гасьцёх, крыху праводжу часу дома, паміж перапынкамі, так сказаць) Прыяжджаюць сябры мае ці не мае, знаёмыя, праводзім ім экскурсіі, расьсяляем)) Ходзім на выставы, розныя мерапрыемствы. Проста спускаем грошы на кавярні, адзеньне і розныя непатрэбныя дробязі...
Учора хадзілі з дамініканамі з Польшчы па Горадні. Яны так міла па-беларуску размаўляюць)) "ЗахАвай нас Божа!"
Была на басах, праграма там канешне была ацтойная, але атрымалася насамрэч нашмат лепей. тым больш што былі добрыя людзі побач. Паколькі візу далі на 7 дзён, мы закаціліся на 3 дні ў Кракаў. Горад безумоўна прыгожы. Але вельмі шмат турыстаў, што я ненавіджу. Мілыя кавярні, вуліцы, крамы з распродажамі па 70-80%, музэі, абдзіралаўка паўсюдна карацей))
Медным тазам накрываецца мой Львоў(( бацькі крычаць "патоп" Які патоп маці вашую, яго там няма(((
Сёньня апоні шаней, раз ужо ў мяне дакуманты на візу не ўзялі(( трэ ехаць)
у дзень зацьменьня я, Майка і Лёшка пайшлі на Нёман будаваць замкі з пяску. Вось тут можна глянуць фатаздымкі.

23:08
Прыяжджалі мілыя хлопцы з Кіева, цудоўна правялі 2 дні))
Нешта яшчэ хацела напісаць, але ня памятаю.
Такі еду заўтра ў Львоў)))

21:23 

idziemy przez las, pijani od słów
Думкі блытаюцца ў галаве. Толькі недзе глыбока адчуваецца хваляваньне, прычыну якога добра ведаеш, але наўрад ці каму прызнаесься, у чым справа. Часам трэба маўчаць і хлусіць, бо ад гэтага так шмат залежыць! І тады проста бярэш руку блізкага чалавека і без тлумачэньняў кажаш: "Супакой мяне..."
А пасьля шмат зьмяняеш у жыцьці. Наводзіш парадак у рэчах, у думках, прадумваючы кожны крок. Выкідаеш тое, што нейкім чынам займае месца ў тваім жыцьці. Мяняеш звчыкі. І маўчыш яшчэ больш. І пры гэтым неяк тужліва... І неспакойна. Акуратнасьць. Пільнасьць. Уважлівасьць. Разважлівасьць. Розум. Рашучасьць. Сьмеласьць. Маўчаньне. Усё астатняе адкінуць.

Толькі так.

@музыка: Крама - вецер жыве ў травах

@темы: Ратаваньне

00:43 

Гадзіна маўчання

idziemy przez las, pijani od słów
Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да ўсіх, хто лічыць свабоду слова грамадскай каштоўнасцю, патрымаць аднадзённую акцыю "Гадзіна маўчання".
БАЖ прапаноўвае усім, хто неабыякавы да праблемы доступу да інфармацыі і яе распаўсюду, 25 чэрвеня размясціць на сваіх інтэрнет-рэсурсах чорныя банеры — як сімвал пахаванай у Авальнай зале свабоды слова. А таксама не аднаўляць свае сайты, не рабіць запісаў у блогах на працягу хоць бы адной гадзіны — з 12.00 да 13.00 25 чэрвеня.

Падрабязней тут

00:46 

Ахтунг!!!

idziemy przez las, pijani od słów
Карацей, каму пофігу, хто пераможа ў галасаваньні на тузіне гітоў, прашу дапамогі!!!!
Галасуйце за ЭРУ ВЭРХАЛУ вось тут


00:36 

сны о чём-то большем...

idziemy przez las, pijani od słów
Такія сны выбіваюць са звыклага жыцьця надоўга...
Такія людзі зьмяняюць мяне на заўсёды...
І немагчыма ня думаць ні пра першае, ні пра другое...

З гэтага складаецца мой сёньняшні і, магчыма, заўтрашні дзень...

Яркія плямы на жыцьцёвым шляху...

О, вы, што скрадаеце часьцінкі душы і сэрца, прыносячы неспакой ў маю раўнавагу ці нераўнавагу... вы і не падазруеце аб гэтым... вось дзіўна... я не кажу вам пра гэта...
Неадэкватная рэакцыя на словы "я люблю вас" ці "дзякуй вам за тое, што я вас сустрэла" гарантаваная. Чорт, а гэта ж так проста... і так складана. Урэшце гэта проста нікому непатрэбна. і ня факт, што для кагось гэтыя словы будуць кранальнымі, што час на адно імгненьне супыніцца, і ў гэты ж момант будзе зьвінець у вушах і сыходзіць зямля з-пад ног... і будзе нейкае незразумелае хваляваньне...

і навошта сябры, якія кажуць "люблю цябе", але ня могуць выслухаць і падтрымаць?.. Навошта сябры, зь якімі можна толькі сьмяяцца? Але нельга плакаць. Разам. Яны не сябры... яны так... нешта часовае...

15:13 

idziemy przez las, pijani od słów
Не чакала ад адпрацовак фізры ніякай прыемнасьці. Аднак. У паветры плыў водар ліпы і язьміну, недзе да іх дадаваўся пах пакошанай травы, лёгкі ветрык і добрыя думкі ў галаве...

Блін, крыўдна будзе выляцець з універу з-за фізры...

@музыка: Крама - Падае дождж

@настроение: лагодны

@темы: водары, думкі, універ, фізра

16:48 

idziemy przez las, pijani od słów
Она - моя драма,
Что я могу сказать больше,
Она - моя драма.



Такі ўсё паціху разрульваецца і налева, і направа%)
а таксама зарульваецца(( але гэта неістотна
галоўнае без фанатызму. і без самааналізу.

03:24 

idziemy przez las, pijani od słów
Усё развальваецца на вачах, а мне ўсё роўна. Мне лёгка і проста. Іншыя думкі, іншыя справы, іншыя сябры. Іншы сьветапогляд.
Ці я ўсё прыдумляю? Нічога не развальваецца, і мне падаецца, што ўсё развальваецца, ці ўсё развальваецца, і мне падаецца, што мне ўсё роўна?
Вось у гэтым я заблыталася. Страшна памыліцца. Страшна пачынаць нанова, бо там такая цемра, такая няўпэўненасьць ў заўтра...
зноў гульня словаў... ці зразумелая каму іншаму?.. калі ведаць мяне, то яна бачная...


Адны пытаньні і няма адказаў... ці няма адназначных адказаў? адно і тое ж... заблыталася...

01:42 

idziemy przez las, pijani od słów
Вы пришли в наш мир из глубин океана
Этот странный взгляд,
Эти очи как омут.
Оглянись назад,
Твои сверстники тонут.
Вы спали на дне морском долгие годы и вот теперь решили посмотреть, что же сейчас творится в нашем мире. Посмотрели? Обратно в сон не клонит? Или страшно, что проснувшись в следующий раз Вы можете вообще оказаться черти где? image
Пройти тест

01:04 

idziemy przez las, pijani od słów
іпаць...
забіце мяне
мядлютка і пакутліва
каб...
каб...
...
не рабіла нікому балюча

каб ...
я развучылася думаць
каб без памяці
...
прыўкраснае заўтра

каб яно нас чакала
ТАКОЕ заўтра
ааа
чооорт
нііпёт

00:51 

idziemy przez las, pijani od słów
чооорт
чамусь выліваць увесь свой боль паўзеш на дайры
нібыта гэта месца, дзе цябе заўжды чакаюць,
дзе можна схавацца і вылячыць свой дэпрэсьняк


як пабіты сабака, паўзеш дахаты - на дайры...


родны, утульны... па-дурацку ружовы....
і зусім пусты дайрык... дзе ніхто не знойдзе...


«Одиночество – это когда те, кого ты любишь, счастливы без тебя» В.Беньямин


пуста неяк і абыякава
вось так вось нечакана зваліўся ён
дэпрэсьняк

яно-та і ня дзіва
чооорт яго за нагу
даўно не наведваў мяне
гы, сцуконах))


02:55 

idziemy przez las, pijani od słów
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс

мля, зая*лі ўсе...

11:20 

idziemy przez las, pijani od słów
[Сак. 20, 2008|02:07 am]

Nie mahu zasnuć...
ja zachvareła na ciabie...
Hulnia słovaú...
Hulnia újaúleńnia...

02:53 

Mach die Augen zu...

idziemy przez las, pijani od słów
Mach die Augen zu і падай сваю руку...
я павяду цябе праз мост,
як калісьці ты мяне...
і ўсё будзе, як напачатку...
Mach die Augen zu і ўяві мароз,
ільдзінкі на маіх вейках
і гарачы кубак гарбаты...
і будзе так жа сама цёпла...
Mach die Augen zu і намалюй сабе вясну,
і доўгую дарогу дадому
пад зялёнымі каштанамі...
і будзе зноў так цяжка разьвітацца...
Mach die Augen zu і ўзгадай гарачы жнівень
і яго прадапошні дажджлівы дзень,
такі шэры і беспачуцьцёвы,
калі я не змагла ўсё перакрэсьліць...
Mach die Augen auf.

03:03 

Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
23:15 

idziemy przez las, pijani od słów
Калі ўбіраеш у сябе, як губка, чужыя праблемы, боль і смутак, чамусь становіцца так пуста... нібыта частку сябе аддаеш... і так тужліва становіцца, так дзіўна... але бяз гэтага немагчыма...
у мяне вялікае падваконьне на кухні...
пустое...
чакае мяне...
з цыгарэтамі...
і даўгімі думкамі...
і бясконцымі размовамі...

хай чакае... не дачакаецца больш... боль... ш-ш-ш...

22:53 

***

idziemy przez las, pijani od słów
Учора хадзіла на канцэрт Пецькі [Петра Гарадзенскага]. Уражаньні самыя добрыя, я ў захапленьні. Пецька, ён малайчынка! Вельмі ўдзячная й шчасьлівая)) Пасьля канцэрту паехалі да яго ў госьці. Учацьвёра: Майка, Вадзім, я і сам гаспадар. Я люблю езьдзіць да Пеці, у ягонай хаце непаўторная атмасфэра, цеплыня, спакой і прыгажосьць. Асабліва люблю той куточак, дзе стаіць фортэпіяна, такое прыгожае, з моранага дрэва, 1911 году, (цудоўна захавалася) і побач вялізарны камін. Там высокія столі, на сьценах шмат карцін, пано, кілімаў. Размова чамусь пачалася пра струнную тэорыю будовы сусьвету)) вельмі цікавая дарэчы=)) Пеця граў Шапэна, санату № 14 па маёй просьбе, габрэйскія мэлёдыі (=)), утомлённых солнцем (увогуле файна атрымалася), свае сачыненьні. Мы абмяркоўвалі, як музыка дапамагае перадаць пачуцьці, думкі, адчуваньні, і ён гэта дэманстраваў. Гутарылі пра нашыя універы ,сэсію, бліжэйшыя пляны і тое, калі мы зможам сустрэцца наступным разам. І вельмі шкадавалі, што не было Лёшы і Іры.
Прыехала дахаты амаль а чацьвертай. І такая шчасьлівая.

Люблю вас усіх…

Здаецца, я вярнулася... здаецца...

@музыка: ich troje - Slask Jest Z Nami

@настроение: файны

@темы: сябры

00:44 

чаканьне

idziemy przez las, pijani od słów
Бляааа, усё ёсьць фігня і лухта...
яшчэ 1,5 месяцы...
чаканьня, грэбанага чаканьня...
а гэта значыць, што нічога больш нельга зрабіць.
А настрой добры.
Звычка робіць шмат, болей, чым мы думаем.

@музыка: МумийТролль - королева рока

@настроение: файна, усё файна

@темы: чаканьне

23:55 

idziemy przez las, pijani od słów
Новы год адсьвяткавала цудоўна)) усім такога жадаю))
З Новым годам! шчасьця, каханьня, натхненьня, удачы, гармоніі і проста посьпехаў))

20:11 

універ

idziemy przez las, pijani od słów
[Снж. 29, 2007|06:48 pm]
[ Tags | дупа, лабы, ноч, падарункі, прагулы, універ ]
[ Месцазнаходжаньне | дупа ]
[ Цяпер грае | ОЕ - Коко Шанель ]

Ммм... я тут падумала: калі я год таму за палову ночы вывучыла бэйсік, то чаму ж мне не зрабіцьза гэтую ноч усе лабы па інфарматыцы? Правільна, трэ зрабіць... а то заўтра прыйдзе пі****ц((


****

а падарункі я ўжо купіла)) засталося толькі 2 шчэ выбраць. вось і файна)) хоць нешта=))

bol-š za siońnia

главная