Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
00:11 

Тое, што не пасьпела вывесіць у менскай нэт-кавярне...

idziemy przez las, pijani od słów
Сіджу ў халодным пакоі і ем смачны-смачны, вялікі-вялікі персік, які купіла сабе, каб хоць неяк узняць настрой, бо ён ніякі... Я жыву, чакаючы распяцьця, нібы інквізітары мне вось-вось вынясуць прыгавор... і гэты стан няхутка пройдзе... і персік больш не хочыцца есьці... я так стамілася... вельмі-вельмі, бачыў бы мяне хтось раніцою, калі я падымаюся...
Забіце мяне...
І гэтае хваляваньне, якое скончыцца праз некалькі месяцаў, і надзея, і чаканьне, і... гэта зводзіць з розуму, я – псіх...

Каля 20:00, 20 верасня


Прыйшла ад Ірынкі.
Я думала, усё пагана...
Усё яшчэ кашмарней...
Пытаньне “што рабіць?” як ніколі актуальнае...
Яшчэ і Сідарук патэлефоніла, кіданула праблему на галаву мне...
Вярталася ў кватэру (не магу я назваць гэта домам!), з плэерам, які дала мне Іра... я раптам сьцяміла, што не аб чым не думаю... ну і вядома ж пачала думаць... у гэты момант гэта было дарэмным...
Ішла па вуліцах, не, не ішла, а плыла, нічога не разумела, ні жыцьця, ні яго сэнсу, ні навошта я кудысь іду... і чаму ўсё менавіта так, а не інакш... як добра іншы раз паслухаць музыку... растварыцца ў ёй... і вось так вось плыць...
Так, так, забіце мяне...

Мне самотна, мне так самотна...
“Есть ещё здесь хоть кто-то кроме меня?..”

Застаўся дзень, каб нешта вырашыць... пара... чаму мне?

@бягучая музыка: Чайф «В её глазах», «Не со мной»
@бягучы настрой: так, чорт, не са мной… усё і ўсе не са мной…


23:41, 20 верасня...

21:30 

хв

idziemy przez las, pijani od słów
Паездка дадому была проста кашмарам:(
Прыехала нiбыта не ў свой горад, не к сабе дамоў...
цэлую ноч ехала ў агульным вагоне... у сэнсе назад... гэта цяжка, але ж вельмi вясёла... я ехала з Дзянiсам i Мiкiтам, яны мне саступiлi ўслончык на гадзiнкi дзве, я троху паспала... потым мы фоткалi людзей, менавiта iхнiя позы ў сне:) гэта такая камасутра, блiн, вось мы нарагаталiся! Карацей, пасля мы спалi ўтраёх, я ля акна, Дзянiс на маiх каленях, а Мiкiта на дзянiсаву спiну галаву паклаў, i калi ўсе ўляглiся, у нас пачаўся гiстэрычны рогат... але ж мы ўсё-ткi
троху паспалi, ва унiвер я йшла машынальна, я iшла i думала, навошта я туды iду, i так сама машынальна адказвала - вучыцца...
Карацей з 5 пар я выседзела толькi дзве...
Думала да трэнькi зайсцi й запiсацца на курсы, здала нават дваццатку, а цяпер атрымалася, што пакуль мне трэ пра iх забыць:(
А апошнiя грошы растрацiлiся сёньня на кнiгi... м-да, Ружа будзе пiтацца духоўна:)
Учора поздна прыйшла, зрабiла дамашкi, пайшла спаць, зноўку не выспалася... гэта нейкi кашмар, я цяпер не чую праз сон будзiльнiк, не чую як мне тэлефоняць... а сёньня ранiцою пыталася падняцца 20 (!) хвiляў...
Сёньня была дзяжурнай у лабараторыi, забыла халат, а шчэ нешта хiмiк сцябаўся зь мяне, калi зайшла ў 349ты... адправiў назад... я сябе дурачкай такой шчэ не адчувала... гэта не сьмешна! было...

Рэферат па бел мове на нулi...
i сёньня я зноўку не высплюся...
мля, што за...

11:13 

idziemy przez las, pijani od słów
Пакрыўджана жую цукеркі, якія мяне ўжо дасталі. Але я іх упарта ем. І не пытайцеся навошта, я сама не ведаю, гэта відаць такое праяўленьне дэпрэсняку...
Як падумаю, што мне зноў заўтра ў 6:00 падымацца, дык мне дрэнна становіцца...
У мяне такія ліхтарыкі пад вачыма, ажно страшна паглядзець. Блін, трэ ж сябе трошку пашкадаваць, а то хто ж яшчэ гэта зробіць...

14 верасня, 22:32

17:48 

idziemy przez las, pijani od słów
У нас фіз-ра праходзіць у парке, дык вось бяжым мы сёньня па дарожцы і бачым: намалёваныя крэйдай контуры чалавека (як звычайна крыміналісты робяць) з надпісам "ахвяра сталільнасьці"

17:26 

idziemy przez las, pijani od słów

Я такі купіла ўчора квіток дадому=))

17:23 

idziemy przez las, pijani od słów
Кашмаррррррр з гэтым рэфератам! І ўвогуле кашмарр!!!Ррррррычу!
Я зноў забылася на дамашку па хіміі=( Першы мінус...
Сабака сьцягнуў маю курыцу... ммм, пакуль я адчыняла дзверы суседцы...
А ўчора была мая першая лабараторная работа ва універы=)) Выкладчык мяне надоўга запомніць;-)
У суботу прыйдзецца ехаць дадому. Ну я, канешне, толькі за:)

14:35, 13 верасня

@музыка: радыё

17:22 

11 верасня, дзесь дзевятая гадзіна...

idziemy przez las, pijani od słów
Так, пачнем з таго, што я не ў нэт-кавярне, а гэта значыць, што я маю компік! Праўда гэта комп маёй гаспадыні, афіцыйна я яго папрасіла, каб гатаваць рэферат па беларускай мове. Толькі чагось нічога не пішацца... Ну і тэмка мне трапілась “Беларусь на карце сьвету” Я-та і пісаць ведаю што, але не ідзе праца ніяк. Сьцёб у тым, што са спісу літаратуры, які мне далі, дома ў мяне ёсьць амаль усё, а тут я не магу дабрацца да бібліятэкі.

У нядзелю Сашке давалі 4 гадзіны ўвальненьня, дык мы (+Іра і Мікіта) стрэліся, карацей усё скончылася тым, што ў мяне не засталося грошаў... Так што я на выхадных паеду дадому. Працаваць. Ну і за грошамі. Так што ідэя ў суботу наведаць Полацк адпадае. А вось на джынсавы фэст я, відаць, завітаю... Вучуся ў першую зьмену ,а заняткі заканчваюцца, як у Іры, якая вучыцца ў другую... Увесь час займаюся чарчэннем. Сёння прагуляла, дакладней, сьвядома праспала пару па матэматыцы...
А ўвогуле я захварэла. Калі так пойдзе далей, то мне сьвеціць бальніца...

І трошку пра восень... Халодны верасень... А я ўпарта працягваю апранацца не цёпла... Іншы раз прачнешся у шэсць, адкрыеш вочы – і купаешся ў сонечным сьвятле, промні цябе галубяць, лашчуць... а выйдзеш з хаты, дык халодна...
“Вот и еще одна осень наступила своим рыжим ботинком на зелёные полянки” менавіта гэтую фразу я ўзгадываю чамусь, калі прыходзіць восень... Яна пануе ў маім сэрцы, і нясе мне спакой і яснасьць... І сум...
Я хачу ў Горадню. Вось. Я больш гэтага не напішу. Проста... Прыйшла пара піць травяную гарбату...

@музыка: Mobi

12:00 

idziemy przez las, pijani od słów
U4ora uvery stala tak samotna, shto ja kinula svajo 4ar4en'ne, apranulasia i skazala haspadyni, shto pajdu u kramu za vadoj. Karacej zamest taho, kab vyjs'ci z tralejbusa praz prypynak ja paehala da Ushodu, a tam u centr. Adzinae, shto miane vabic' u Mensku dyk heta jaho ahen'4yki-lihtaryki... heta pryhozha... Vodu ja kaneshne nabyla, a kali pryjshla u hatu znajshla haspadyniu i Veru pad dzviaryma bez kliu4ej... spac' ha4u... Hutka budze para pa 4ar4en'niu... a heta atrymalasia nezaplanavanaja fortka...

@музыка: Dziadzilia, zdaecca...

13:52 

idziemy przez las, pijani od słów
Vu4ycca mne padabaecca. Na matematycy ad4uvaju siabe daunam. Pa4ynaju neshta pisac' na kancy skazu zasynaju - ne vysypajusia. A potym ni4oha ne mahu pra4ytac'=))
Tak, mne uzho tre bah4y u biblijateku. A potym na 15:25 jash4e para. Blin, jaki loh skladau rasklad, shto u miane 4 hadziny svabodnyja?!

17:46 

idziemy przez las, pijani od słów
Uff, nu i zaparylasia ja z navu4annem!!! Zusim ne vysypajusia... hoc' i tol'ki 3 dzen'... Vu4ycca, bezumouna, cikava, tol'ki pracavac' zusim lianota... Ja vidac' adna z 410 4alavek, hto umee razmauliac' pa-belarusku. Tak shto z belmovaj narmaliova. Z niameckim aksama haliava... Zaraz pabigu kupliac' 15 arkushau A3 na inzh. grafiku. Vyjshla navulicu, pagliadzela na neba i s'cimila shto zgubila na parah parasonik. A potym padumala, shto use rouna ranicoju jago zlamala...
U subotu ba4yla vian4anne u kas'cele. Prygozha, blin.
A potym my z Irkaj patrapili u inshy kascel na kancert kascelu z Kiolna.
U4ora pryjazdzhau Andrej z Magiliovu, pragulilisia, a potym ja paehala na tusouku garadzenskaj intel. dyjaspary...

Tre beg4y...

@музыка: jakajas' papsa grae u hetaj kavirni...

@настроение: spac', spac'!

19:28 

idziemy przez las, pijani od słów
U40ra pas'pela paba4yc' Majku... Heta dobra.
A kali b Ira ne tarmaznula, to paba4yla jae b taksama. A kali b Ira ne tarmaznula jash4e raz, to mne b ne bylo sion'nia uve4ary tak samotna. Hacia ja sh4e pavesialiusia: ne vedaju jak jehac' u svoj pakoj=))

Va univery sluhala nejkuju luhtu - nas sion'nia z'birali...
Hety Farafontau (dekan) taki nudny!..

Lan, tre beh4y mapu kupliac'...

@настроение: Heroven'ka nejak... i nadvor'e halimae... mm...

17:33 

idziemy przez las, pijani od słów
Вось амаль і прыйшла яшчэ адна восень. Мінулая была самай цудоўнай, самай яскравай, шчаслівай. Якой будзе гэта?..
Прыйшла пара зьмяніць і дыз.

16:08 

idziemy przez las, pijani od słów
Гыгыгы, я буду жыць у Зялёным Лузе...
Зьбіраю рэчы, дакладней, пытаюся зьбіраць... Рабіць зусім няма чаго. Чытаць не хочыцца, тэлевізар не гляджу... Усе чымсьці занятыя, да мяне ў госьці не прыходзяць... І прагуляцца нікога не выцягнеш...

а я ўчора падстрыглася троху=))

@музыка: Кіно - мама, мы все сошлі с ума

@настроение: анунах

01:19 

idziemy przez las, pijani od słów
Сорамна прызнацца, aber ich weine und weine jetzt...
Усё валіцца з рук... гэта ненармальна...

@музыка: Шалкевіч - За сто крокаў ад Вострае брамы

19:05 

Вясельлі

idziemy przez las, pijani od słów
Купіла білет да Менска на 30 жніўня... Паеду начным цягніком...

Праходзіла па Ажэшка й праз гарадзкі парк: зноў вясельлі... тузіны... і ўсе па аднаму плану, сумныя, банальныя, нейкія аднолькавыя белыя сукенкі... ніякай фантазіі ў людзей... І сотні гасьцей, вясёлых, упітых не ведаю да чаго...
Ніякай разнастайнасьці... Ды і маршрут адзін і той жа...
Цікава, так будзе заўсёды? Госьці з чырвонымі тварамі будуць жраць і піць і крычаць: "Горка"... Нявеста і жаніх будуць таньчыць і на каманду "горка" цалавацца, а потым пад ухваляльныя невыразныя крыкі тых жа зусім нецьвярозых гасьцей паедуць падзяляць ложа ў якім-небудзь дарагім гатэлі...

Мяне, будзьце ласкавы, пазбавіць такога... (у выпадку калі мне прыйдзе ў галаву стаць чыёй-небудзь хатняй гаспадыняй жонкай...)


***Цікава, а да каго гэта я зьвярталася?..
**** Нешта я цынічнай станаўлюся...
Добра хоць тэму не працягвала ,а то шчэ шмат чаго ё дадаць да вясельля...ажно да разводу...

01:16 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну вось, у маю адсутнасьць мая лепшая сяброўка "стала лепшым іграком РБ"...Шкадую, што не паехала ў лагер, ох як шкадую і ох як не люблю шкадаваць...
Тым больш, што жнівень зусім бесталковым і дарэмным атрымаўся... Лепей бы я, насамрэч, дабілася пуцёўкі і паехала ў летнік, яны ж былі...

А дома скандал... таму што мне спрабуюць сапсаваць усю суботу...

01:29 

idziemy przez las, pijani od słów
(Маладзён: ) “Я паступіў сёлета, буду вучыцца па сваёй цяперашняй прафэсіі, я музыкант. А паступіў я ў каталіцкі ўнівэрсытэт у Аўстрыі, у ім асноўныя факультэты — тэалёгія і філязофія, але таксама будзе і музычны. Я хачу атрымаць адукацыю на Захадзе, але абавязкова вярнуцца ў Беларусь”.

Стопудняк гэта Пецька!
Пецька, ау! Гэта ты?
Узяла адсюль

17:04 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
16:40 

idziemy przez las, pijani od słów
Ты ж разумны/ая. Складзі 2+2... Гэта проста.


@настрой: нармалёвы:)

19:23 

Ня трэ парушаць мяжу дазволенага

idziemy przez las, pijani od słów
З паўгода таму, нават менш мела месца быць не вельмі прыемная для мяне падзея.
Нехта з блізкіх сяброў, не буду называць імя, прачытаў мой закрыты запіс. Я дакладна ведаю пра адзін. Наконт астатніх мне невядома. Было вельмі непрыемна і крыўдна. А самае дзіўнае не магу зразумець, як даведаліся мой пароль…
Тым больш, што я ніколі не выкарыстоўвала як пароль
- дату нараджэньня
- імя, прозвішча
- імёны каханых, родных і г.д.
- і яшчэ нейкія словы, аб якіх лёгка здагадаюцца блізкія.
Усё гэта лёгка адгадаць. Трэ толькі мець розум і назіральнасць, нават без першага абысціся можна, вялікіх мазгоў ня трэба.

Пароль прыйшлося зьмяніць. Я да яго яшчэ зараз не абвыкла.
М-да, проста была сёньня падзея, якая нагадала мне гэтую.
Карацей я злая, я абурана. Я не прабачаю падмануты давер. Я, карацей, ужо забыла аб гэтым. Але майце на ўвазе, шаноўны/ая спадар/ыня, за парушэньне прывату я магу жорстка адпомсьціць. Я ўмею, іншая справа, што не раблю такога. Па розным прычынам.

Так, і до ўжо пісаць. Я ж у жніўні не вяду электронны дзёньнік.

@настроение: Жорсткая я зараз

bol-š za siońnia

главная