Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
17:41 

idziemy przez las, pijani od słów
Выходной. 7 утра. Сижу за столом на кухне и пью привычный крепкий чёрный кофе. Неожиданно дума: "Тошнит уже от чёрного кофе..."
Ем бутерброт под невесёлые мысли. Блин, я же иду кровь сдавать. Чего я ем?!
Мама: "Сделаем тебе снимок и здашь кровь, давай быстрее"
Я: "А я уже поела"
М: "Ну и что?"
Я: "Ну нельзя"
М: "Ничего страшного"
Я: "А, анализ не на сахар, а на гемоглобин!" и дальше подумала: бля, я не безнадёжна.

00:16 

idziemy przez las, pijani od słów
У мяне што ні серада, дык заўжды сустракаю кіраўніцу універсітэцкага літгуртка, бо кафэдра бел мовы і лябараторыі па аналітыцы знаходяцца на адным паверсе. А я павінна аформіць ёй адну кніжачку… ужо паўгады афармляю)) у мінулую сераду я таксама яе сустрэла, і яна запрасіла мяне на куратарскую гадзіну да будучых выдаўцоў. Маёй задачай было прачытаць некалькі сваіх вершыкаў. Вось сёньня гэтая куратарская гадзіна і была. Дакладней студэнты зладзілі добрую вечарыну, якая мяне прыемна ўразіла. Частка групы выдавецкай справы па-сьвяточнаму аформіла ўдыторыю, выкладчыкі запрасілі некалькіх прадстаўнікоў літгуртка і замежных студэнтаў, сярод якіх былі 7 кітайцаў (4 дзяўчыны+3 хлопца), 1 сімпотны негр Майкл і 2 іранкі-сястры Шыва і Шыма, дарэчы, апошнія абсалютна нармалёва апранутыя, бяз хустак і ўсялякіх забабонаў. Сваеасаблівы вечар знаёмсваў атрымаўся. Чыталі вершы, пелі песьні. Дзяўчына Паліна піша з глыбокім сэнсам песьні і складае музыку да іх, таксама вельмі файную, сьпяваюць удваёх, галасы афігенныя))) цікава, яны выступаюць дзе? Пелі кітайцы, дзеўчына іграла на сьвірэлі. Такія мілыя кітайскія песенькі)) першая мае назву язмін, а другую не перакладалі. Замежнікі распавядалі пра сябе, у іх такая сьмешная мова, Беларусь ім падабаецца, кітаец Е (гэта імя такое) нават склаў вершык пра Беларусь на кітайскай мове)) а зараз у мяне вясіць балёнік з файнай вечарыны)))

Ага, забылася, самая такая фішка вечарыны была старая гульня “сапсаваны тэлефон”. Замежныя студэнты былі ў захапленьні, а мы проста рагаталі з выразаў іх твараў. Са слова дружба ў нас атрымалася кунга))

@настроение: fajny

01:47 

idziemy przez las, pijani od słów
1. В этом посте я пишу имена тех ПЧ, кто мне дорог, кого люблю, кого хотел бы узнать поближе, или просто имена прикольных добрых людей!

2. В том случае, если вы находите своё имя в этом списке, пишете такой же пост у себя в дневе, но со своим списком ПЧ. А остальных прошу воздержаться!

3. В том же случае, если вы не находите своё имя, не обижайтесь и не расстраивайтесь. Это всего лишь значит, что мы мало общались и я вас недостаточно хорошо знаю. Всё впереди!

4. Также хочу заметить, что порядок имён не имеет значения, так что даже если ваше имя на последнем месте, без обид) Ну всё. Это все мои просьбы. Жду в ваших дневах такой же пост.

...Sigma..., illiuzija, Iris!, Klennik, MShmel, Revolutsija, Валдыс, пианист, Спадар Беларус-Кропачка

даруйце, каго забыла

01:37 

і ў каго я такая?

idziemy przez las, pijani od słów
[Снж. 10, 2007|12:59 am]
[ Tags | думкі, колеры, трывога ]
[ Месцазнаходжаньне | менск ]
[ Настрой | thoughtful ]


У такія хвіліны, калі нешта моцна цісьне ў грудзёх, калі так трывожна, хочыцца чамусьці сядзець на кухні ў цемры на шырокім падваконьні і паліць са сваім добрым сябрам… а мо і на гаўбцы, але ўлетку… і размаўляць аб вечным так жа сама бясконца, як і само вечнае, хочыцца шмат думаць, і пісаць, і гаварыць… можна задумацца, колькі гэта бясконцасьць у ступені бясконцасьць і ці мае ўсёткі бясконцасьць абмежаваньне? А можа гэта проста абмежаваньне фантазіі?..
і зусім ня хочыцца спаць, існуе жаданьне сустрэць сьвітаньне… ёсьць такі момант улетку, недзе а 4 раніцы, калі неба мае непаўторны колер… і толькі некалькі імгненьняў, такі прыгожы, шыкоўны колер. А, дарэчы, я фарбую кожны месяц, па колеру неба ўвечары ці ноччу. Мой лістапад брудна-сіняга колеру, калі ў цёмны сіні дадаць крыху карычневага ці шэрага, студзень прыгожа сіні, ледзь празрысты, як тая старая акварэль, што была ў мяне ў дзяцінстве, а люты, люты я вызначаю лепш за ўсё – фіялетава-сіні, на ультрамарын крыху падобны))) а вось сьнежань па нейкай прычыне лёгка-белы. Вось.
Раней, у клясе шостай, я гатавала сабе каву і за пісьмовым сталом чытала якую-небудзь цікавую кніжку, і колькі іх было! Самых разнастайных… і не шкада было а часу... а цяпер глядзіш на гадзіньнік і лічыш, колькі часу табе засталося паспаць *задумліва паглядзела на сьвятло лямпы* мне засталося гадзін пяць… і пайшла б я зараз на кухню, але там няма добрага сябра, няма кавы, ды і я не палю. Адно добра – шырокае падваконьне ёсьць.

13:26 

Пра цягнікі атрымалася...

idziemy przez las, pijani od słów
[Снж. 4, 2007|12:02 am]
[ Tags | Горадня, агеньчыкі, ліхтары, фрызура, цягнікі ]
[ Месцазнаходжаньне | Менск ]
[ Настрой | ня ведаю нат ]
[ Цяпер грае | Вайцюшкевіч ]


Я тут падстрыглася, валасы ў параўнаньні са звычайнай фрызурай, нязвыкла кароткія.
Прыехала сёньня з Горадні. Цягнікі я люблю… толькі вось не люблю ехаць з Горадні ў Менск, бо заўжды трэба спаць, а то адразу ж на заняткі, напружвае гэта страшэнна… мне ж ахвота выпіць задумліва гарбаты, глядзець у цёмнае вакно, шукаць агеньчыкі, што так цёпла сьвецяць з вясковых домікаў, маняць да сябе, абяцаюць спакой і ўтульнасьць… у дзяцінстве мяне захаплялі ліхтары гарадоў, якія мы праяжджалі. Асабліва добра памятаю ліхтары Барысава, Маладэчна, Менску…

Ну вось, а на галоўнае, пра што хацела напісаць, ужо забылася… не памятаю нічога))

14:46 

Жэсьць! Я проста плачу!!!

idziemy przez las, pijani od słów
Імёны па-новаму

Даваць дзецям імёны, у якіх адбіваецца ідэалагічная сутнасць новай ўлады, яе эканамічныя, сацыяльныя, ды культурныя прыярытэты – пра гэтую старую рэвалюцыйную традыцыю нагадаў рэдакцыі гарадзенскай незалежнай газеты “Ведамасці” чытач Аляксандр.

У сваім майле, дасланым, дарэчы на наступны дзень пасля адзначэння 90-й гадавіны падзеяў кастрычніка 1917 года, Аляксандр піша:

“На мой вялікі жаль даводзіцца прызнаць, што ў маладой Беларускай дзяржаве гэтая традыцыя апынулася незаслужана занядбанай! Але ж нашым грамадзянам ёсць што ўшанаваць новымі беларускімі, ці лепш “новабеларускімі” імёнамі!”


Аляксандр даслаў і свае першыя варыянты імён! Яны настолькі прыйшліся даспадобы ў рэдакцыі, што цяпер мы звяртаецца да ўсіх чытачоў: далучайцеся! Асновай для “новабеларускага” імя можа стаць любая фраза, лозунг, загаловак, устойлівы выраз – галоўнае, каб ён адлюстроўваў эпоху, у якой мы жывем. Самыя цікавыя варыянты будзем друкаваць у наступных нумарах – а раптам хто скарыстаецца! Пішыце: zasvabodu.hrodna@gmail.com

Для хлопчыка:
Язал – “Я за Лукашенку”
Задубел - “За духовную Беларусь”
Засильпроб – “За сильную и процветающую Беларусь”
Завламил – «За Александра Владимировича Милинкевича»
Грогорам - “Гродна – горад-музей”
Бобегор - “Бобруйск – был еврейский город”
Наполдосос – “Наша политика добрососедства”
Бабостол - “Беларусь – в авангарде борьбы с торговлей людьми”
Сагдед – “Саша, где деньги?”

Для дзяўчынкі:
Бесдна - “Беларусь – страна для народа”
Язаба – “Я за бацьку”
Примпоза – “Программа импортозамещения”
Выбольна - “Выбраны большасцю народа”
Задубена – “За духовность беларуского народа”
Слаба – “Славянский базар”
Либида - “Лицо Беларуси – Ирина Дорофеева”

Цэнзуру рэдактара “Ведамасцяў” не прайшлі варыянты: “Съезд белорусских учёных”(універсальнае імя), “За единение Беларуси и России” (мужчынскае імя).

Сьцягнута з blog.grodno.net/2007/11/20/imjony-pa-novamu/

@музыка: радыё

@настроение: лагоднае

17:38 

Учора)))

idziemy przez las, pijani od słów
самае галоўнае фота, на мой погляд



яшчэ некалькі фотак у каментах))

23:57 

idziemy przez las, pijani od słów
Атрымалася так, што маю я тры выходных, ня буду думаць зараз блага гэта ці не, але я сяджу ў Горадні, гуляю па горадзе, ем вінаград і хурму, пью каву, ні пра што ня думаю, сплю колькі хачу, сустракаюся з сябрамі і адчуваю сябе добра-добра... Я ня думаю, што няма грошай і мне тупа не не хапае да 35 эўра яшчэ 5, каб пайсьці і зрабіць экспрэсс-візу ў Польшчу. Ну і фіг з гэтай сьнежаньскай паездкай у Кракаў. Я зусім не засмуцілася. І гэта файна. У рэшце рэшт усё ок))

04:27 

idziemy przez las, pijani od słów
Вось, здаецца, ведаеш чалавека, добра так ведаеш
а ён табе выдае настолькі нечаканую фразу, наколькі яна ўвогуле можа быць нечаканай
і ты глядзіш ў прастору і маўчыш у бездапаможнасьці... ня маеш, што адказаць... ці наадварот, зашмат таго, што хацелася б сказаць...
Забіта.

@настроение: я ў шоу!!!

00:29 

idziemy przez las, pijani od słów

*ля, я ведаю ,што трэба зрабіць - загрузіць сябе універам, каб часу на роздумы не было... дупа нейкая...

15:17 

idziemy przez las, pijani od słów
На дзёньніках неяк ціха і пуста, ажно ня хочыцца сюды заходзіць. Здаецца, пошукі кватэры скончыліся пасьпяхова. Я ў захапленьні ад яе!!! Стары трохпавярховы дом зь мезанінам, кватэра на першым, зь вялікімі пакоямі, вялізарнай прыхожыяй, высокімі столямі, і шмат вокнаў!!! 15-20 хв ад вакзала - проста мара!!! 1 лістапада - і мы там жывем. А вось да гэтага часу...
Навучаньне цікавае, але з-за ляноты напружвае той факт, што шмат трэ чытаць па філязофіі і культуралёгіі ды і тэмы па замежнай вучыць ня маю зусім ахвоты...

@музыка: радыё

@настроение: паганае з-за ранішняга

02:52 

Луцк - Autobus z muzykami zatrymali na miazhy

idziemy przez las, pijani od słów
Autobus, jaki viazie muzykau na fest "Prava byc svabodnym" (festsvabody.org) trymajuc na miazhy uzho 5 hadzinau. Muzykau dahliadajuc i trymajuc u niaviedanni adnosna taho, kolki budzie ciahnucca pracedura.

Dva autobusy z hledaczami festu zatrymanyja na vyjezdzie z Miensku. U pasazhyrau praviarajuc dakumanty.

Nahadaju, fest zaplanavany adbycca u Lucku 22 vierasnia z 15.00 da 24.00.

Kali mozhacie, raspausiudzcie hetuju infarmacyju.

Infarmacija ad barilotti


23:15 

idziemy przez las, pijani od słów
19 Sep 2007|01:40pm

Hech, nu što takoje! Vyjšła z chaty, upeúniena zakročyła da metro z dumkaj abaviazkova, nia hledziačy, što chvoraja, dajści chacia b na dzvie apošnija pary z čatyroch... A na vulicy sapraúdny pach vosieni, ślady jaje rudych botaú - kalarovaje liście... I ja adrazu úzhadvaju 11 klasu, niakropal, źmierzłych mienčukoú, hory liścia i... i ja ú ich... A potym uzhadvaju Banhalor i úżo nia jedu úparta na analityku, a zapaúzaju ú 37 - i ú 33ju, kab paśla nazirać cud vosieni:)

19 Sep 2007|04:12pm

Hyhy, ja ciapier mahu hulać ażno da paniadziełka:)
La-la-la-la!!!
U mianie jość spraúka!

19 Sep 2007|09:27pm

Што можа рабіць "хворы" чалавек? Правільна, піць віно, канаць гітару, пісаць дыскі, расьцягваць песьні на цытаты і... думаць, думаць, думаць... бясконцыя думкі... я вас люблю... бяз вас было б жыцьцё шэрым...

а я думала, што больш ня п'ю...



усё ёсьць марнасьць і лоўля ветру
і сонца, што ў вокнах на трэцім паверсе,
спрабуе праўду знайсьці у нетрах
як марна! яна наверсе...

@музыка: Мельніца - воін вереска

@настроение: crazy

00:15 

бн

idziemy przez las, pijani od słów

А я прыехала дадому)) сяджу ў хаце, дзе так цёпла і ўтульна, п'ю чорную каву і думаю, як хутка бяжыць час...
Думаю аб тым, што мне няма аб чым шкадаваць і сумаваць... Увогуле. Я проста не находжу падстаў для суму, роздумаў))) Я вольная, так лёгка... Я шмат чытаю і люблю, люблю гэту восень... Так усё проста, што гэта нават пужае... але не прымушае задумвацца=))

Як заўжды, гэты летнік усё радыкальна мяняе... хм...

а яшчэ гэты дзіўны сёньняшні сон...
нейкае насланьнё...


Дарэчы, прыйшоў хадановіч... не, што я пішу, канешне, ня сам спадар Хадановіч, а ягоная кніжка ,што я замаўляла))) Пайду на пошту забіраць)))
А яшчэ паправілі мой прымач!!! Там жа MW, SW1-SW10 (!), FM...

Я так прызвычаілася прачынацца пад ледзь чутную клясыку, а тут у цягніку праваднік на ўсю папсьняк нейкі паставіў... хм...


@музыка: Mozart - Simphony №40

@настроение: relaxed

18:54 

idziemy przez las, pijani od słów
Жудасная лянота навалілася: трэ лабы па фізіцы афармляць, вучыць тэорыю, а я тупа гляджу ў компік))
Адчуваю сябе вычварэнкай, але мне падабаюцца мэханіка і фізіка))) аналітыка проста супар, я ў захапленьні. А вось маю любоў да арганікі псуе дурнаватая выкладчыца, хм...

Учора сустрэлася з Марыськай і падумала: "блін, каму цяпер лісты пісаць?" Калі жывеш у адным горадзе, то так нецікава. Мы зь ёй дарэчы, учора перапілі медавухі)) тады ж - у сэнсе за ўчора - я выкінула 80 тысячаў:-// ну, можна лічыць, што 30...
Глядзела таксама рыцарскія турніры, зноў падумала, што ня ў той час нарадзілася))

Чытаю ангельскую гатычную прозу)) Захапляльна=))

У кватэры стала халадно, а ў вакно, праз лісьце дрэваў, гультаявата паўзуць цёплыя праменьчыкі сонца і лезуць мне ў вочы. Зачароўваюць...

а мне тут засталося жыць месяц і 6 дзён...

22:14 

idziemy przez las, pijani od słów
Ja ú Miensku...
[31 Aug 2007|03:36pm]
... i úsio praz żopu:/ echali na kirava, 16, nas padčapiú zboku niejki mudak, niech nieścisia jak varjat, a tamu ú dupu jašče tačka. Uvieś zad raźbili, urody. Hałavoju mocna pabiłasia, balić...

А зараз сяджу і тупа вучуся... фізіка, нямецкая... а я шчэ запісацца на чэскую, м-да сьцяг у рукі і наперад

Сёньня Махінаў у сталоўцы напужаў, ледзь не падавілася, так нечакана, я і забылася, што ён цяпер у Менску))

і ўвогуле не ведаю, што пісаць і ці варта ўвогуле пісаць...
я не сумую без нэту))) я ўвогуле не сумую... напэўна пакуль

01:22 

Don’t wake me up when August end…

idziemy przez las, pijani od słów

Ня буду шмат пісаць, летнік быў, як заўжды, цудоўным, цяжка было разьвітвацца, і невядомай сілай цягне назад))

11 жніўня 24 + 2

26 жніўня 22 + 2

28 жніўня 19 + 2

28 жніўня 14 + 1, 5 + 1

28 жніўня 8 + 1, 3 + 1

28 жніўня 5 + 1

…………………….

29 жніўня 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1, 1


яны ўроды, але я хачу туды, бо Я ЛЮБЛЮ ДЗЯЦЕЙ


02:38 

idziemy przez las, pijani od słów

00:28 

idziemy przez las, pijani od słów

Вялікая лянота навалілася на мяне)) нават нэт амаль не наведвала. Прачытала некалькі файных кніжак, дарэчы сёмага Гары Потэра таксама, цікавая, цікавая, нічога супраць ня маю. Раблю запасы печыва, гарбаты, кавы і г.д. - едзем з сястрой у летнік, яна - адпачываць, я - працаваць. Гэта ўжо заўтра. Нешта ў мяне ўсялякая жаданьне адпала туды ехаць.
Іра сядзіць у Познані, Майка вяртаецца ў Вільню, Пецька зьнік, Лёшка вандруе па Беларусі - усе зноўку разбрыліся... так тоўкам і не сабраўшыся разам))) а я... а ў мяне шматлікая колькасьць плянаў)) і нейкая настальгія...
Кіну фатаздымкаў, а то даўно нічога ня вешала і амаль закінула дайрык...

Ага, першых тры па вазе ня лезуць....ммм....
Можна, карацей, тут усё пабачыць...


03:39 

idziemy przez las, pijani od słów

Сёньня адбыўся сход будучай, маю надзею, ініцыятыўнай группы па правядзеньню рэферэндуму ў Горадні. Запісалася. Заўтра трэба ісьці да натарыюса, каб заверыць заяву. Месяц гарадзенскія ўлады будуць разглядаць пытаньне па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (правал?). Значыць, у лепшым выпадку, толькі ў верасьні можна будзе зьбіраць подпісы ў насельніцтва. Тады пытаньне: сэнс мне быць сябрам ініцыятыўнай групы, калі мяне з 10 жніўня дома ўжо не будзе?.. Ммм... глупства. І рэферэндум - таксама. Хоць гэта і апошні шанец.


@музыка: Atrium Musicae De Madrid - La Folia de la Spagna

@настроение: у задуменьні

bol-š za siońnia

главная