Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
23:32 

Басы

idziemy przez las, pijani od słów
Басы супар, словаў няма. Тым больш, што я там была ўпершыню))) файна ўсё, я і стамілася, і адпачнула, і выспалася, і ня вельмі, і ўсё адначасова!!! Купацца на возеры ноччу проста супар! Вада такая цёплая, такая ласкавая... Прыемна ўбачыць знаёмых было. Ай, лянота нешта пісаць... Шкада, што раней прыйшлося з'ехаць, бо я зрабіла візу на тры дні, ня ведала шчэ, што басы будуць тры дні, таму да 00:00 трэ было перасекчы мяжу. Сыйшлі на прадапошняй песьні Тіня Сонця, стапанулі машыну хутка, на 4ай песьні НРМ. Бедныя людзі, з-за нас тырчэлі на мяжы колькі гадзін. Я так і думала, што гэта з-за засвабодаўскай візы, якая была ў MShmelя.   Потым знайшлі "Ніву" польскую і нейкі інфармацыйны ліст, чыталі ўсё. Лохі. Карацей, пасьля з машыны нас выкінулі амаль на мяжы, ля запраўкі нейкай. Траса пустая, нікога, сярэдзіна ночы... думалі намёт разьбіць. А тут спынілі машыну, чувак нас да ваўкавыску давёз, і нават на чыгунку)) Прыехала а трэцяй гадзіне, у 4:11 якраз цягнік з Гомлі на Горадню. Грошай якраз толькі на квіткі і хапіла. Жэсьць. Ні банкамату, ні кантэру не было паблізу... Сэрвіс, блін. Паўдня сёньня спала.

Гы, бацьку спадабалася значка з басовішча, хоча сьцягнуць)) 

@музыка: ZET - Марны

@настроение: шчасьлівы

12:08 

idziemy przez las, pijani od słów
Прачнулася сёньня на гадзіну раней, чым раней. А тоўку? Вады-та ўсё роўна няма... ніякай, ні халоднай, ні гарачай... ыгы...

16:24 

Ні хвіліны спакою...

idziemy przez las, pijani od słów
Ні хвіліны ня маю спакою))) увесь час разьмеркаваны... 
Прыехала зь вёскі 13, 14 прыбіралі ля Каложы, потым блукалі з MShmel па горадзе. Скончылася ўсё гарбатай у мяне)))
15 сьвяткавалі Грунвальд, кьветачкі саджала)) увечары сабраліся ізноў, каб выкласьці сьвечкамі крыж Еўфрасіньні Полацкай))) Пакуль зьбіраліся, прыехалі міліцыянты і спецназ))) дамовіліся адкючыць мабілкі і разысьціся на хвіляў 15. Мянты павяліся))) вясёленька атрымалася. 
16 Лёша праводзіў экскурсію для палякаў, і я таксама зь імі швэндалася па горадзе...
Сёньня іду на акустычны канцэрт Памідорава! Зараз прыбяжыць сяброўка Ірына)))
А! Я ж яшчэ на басы еду))

@музыка: Камоцкая - вакно

@настроение: файненькі

19:43 

idziemy przez las, pijani od słów
Хацела сьпекчы піражкі, а ў краме ніфіга цеста няма, самой лянота рабіць. Вось блін(( такая лажа.
Сяджу ў хаце, нічым амаль не замаюся, аж нудна становіцца . Пампую песьні розныя.
Рэкляма пра НТВ у Ізраілі ўжо дастала, хачу выпіць цёплай салодкай гарбаты, залезьці пад коўдру і пачытаць, ці паглядзець які добры фільм ці зрабіць чаго ў сваім пакоі))) дзіўнага))

Нешта зусім нічога пісаць ня хочыцца))

17:55 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну што, жыву паціху)) сэсію здала, без перасдач, ура)) пакуль у Менску сяджу... Сёньня ідзем з MShmel на "Тутэйшых", заўтра плянуем ехаць у Вязынку на 125годдзе зь ндня нараджэньня Купалы)) 30 былі на Купальлі пад Горадняй)) файна было, панаехала гасьцей да нас, што хутка Горадню не ад рэканструктцыі, а ад апазыцыі ратаваць трэ будзе. З такой думкай я ехала на Купальле. А насамрэч вельмі няблага атрымалася)) Падкачалі толькі надвор'е і інсцэніроўка, ну там, гэныя русалкі, Купаліч, Купалінка... Залажалі. Вось так вось. Зьбіраюся на басы))

16:40 

idziemy przez las, pijani od słów
Раз я ў нэце, значыць я здала нейкі экзамен. Сэсія *опа поўная ,але мне шанцуе на дзіва))) адчуваю, вакацыі будуць спакойнымі))) засталося здаць толькі гісторыю і мэханіку))
пісаць нічога ня хочыцца. Хіба што мой ноут ваылячылі і ён чакае мяне ў Горадні))) куды я пляную з'ехаць пасьля гісторыі)))

17:40 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну вось. Цяпер можна вучыць вышку. З-за якой менавіта і накрываецца бітлзфэст// хм...
а хіба ўсё так блага? не, зусім не))
шмат падзей і шмат думак, спраў, і шмат шчасьця)))
шмат пошукаў)))

22:55 

Лянота п1саць нешта

idziemy przez las, pijani od słów
01:48 

idziemy przez las, pijani od słów
ЯКі сёньня дзень! Зусім недарэмны)) Адкрыла сезон летніх начэй бяз сну, праспала на другую (адзіную) пару, прыехала ў Горадню, думала схадзіць на выпускны ,а тут канцэрт Волькага ў абарону Горадні)) Ну я вядома ж туды, пасьля пасьпела на феерверк у гімназію)) Які там выпускны! У тысячы разоў лепей за наш)) Праграма на беларускай мове, песьні НРМ, Палаца, Старога Ольсы і г.д. Значка "За свабоду" на ўвесь экран, выкананьне палянэзу і шмат, шмат файных рэчаў, выступленьняў, фільмаў і фотак! Я не плакала на сваім выпускным вечары ,а тут гатова была проста рыдаць

15:44 

idziemy przez las, pijani od słów
Бах! Бах! Бах!
Гэта расстрэл, які чакае мяне ва універы)))
а я спакойная, вясёлая і ўвогуле шчасьлівая!
Якое шчасьце: я буду цэлую ноч сёньня крэсьліць!
І ўвогуле, што я раблю ў інтэрнэце? У мяне няма часу))
так што ўсё, мяне тут няма))))

@музыка: радыё))

@настроение: шчаснае))

12:01 

idziemy przez las, pijani od słów
Паехала ўчора з Горадні ў Менск на маршрутцы, што на 19:10. Гэта я ня ведаю як трэ ўмець, каб ехаць 5 гадзін супраць звычайных 3,5!!!
Ну чаго, затое ў Лідзе сустрэла Волю Палуйчык, якая ехала якраз-та з Менску ў Горадню)))
Выбіраюся з бусіка, чую "Дарагая мая!!! Таня!!!" І пайшло і паехала)))
Вылезла на Глебкі дык пакуль дабегла дахаты, на мне сухога месца было, такая залева!!!

Блін, думала, мне на 1ай пары расстрэл будзе)) амаль, добра, што прыйшла...

01:05 

idziemy przez las, pijani od słów


Такі я ёсьць я)) Ружа))



00:24 

idziemy przez las, pijani od słów
Паляцела сёньня дахаты, у Горадні мяне сустрэлі недахопы будынкаў, навальніца, якая зрывала дурныя плакаты, цудоўнае неба)) плякат "Гродно - город-музей на Савецкай нібы зьдзек... Горка... Ідзеш і думаеш: тут не хапае таго, там гэнага... Прыкра глядзець, балюча...
Ніколі ня думала ,што радыкалізм да мяне вернецца з такой моцаю, хм...

Прыехала дахаты, маці няма. На нейкай сустрэчы ва ўніверы, бацька яшчэ ўчора паехаў сьвяткаваць дзень хіміка, прыедзе заўтра. ну і я заўтра адсьвяткую)) вой адсьвяткую))

Сёньня-такі здала працу па чарчэньню (для Сп. Беларуса па красьленьню))

@музыка: Twin Peaks Theme

@настроение: спадзяюся))

23:34 

idziemy przez las, pijani od słów
Народ!
Паколькі нашыя блюдалізы выказаліся за скасаваньне ільготаў студэнтам, ветэранам, ліквідатарам...
Пакольку прэзідэнцкія халуі Пяткевіч ды Радзькоў выказваліся ў рэчышчы, што нідзе ў сьвеце няма ільготаў для студэнтаў...

Прапаную проста, выходзячы з транспарту, перадаваць свой прабіты нейльготны талёнчык камусьці, хто ўваходзіць!!!

Хто чытае, перакапіюйце гэта сябе ў ЖЖ, блёг, бачыну!!!

22:13 

idziemy przez las, pijani od słów
http://za-svabodu.org/mt/t.pl?entry=225
Пара гнаць дахаты *сумрачна думае*

22:00 

idziemy przez las, pijani od słów
Я тут учора заглянула ў БДЭУ на канцэрт сярэднявечнай музыкі)) Як файна-та!!!
Потым неяк гарадзенская туса сабралася ля канала, добра бавілі час))
У панядзелак набыла "06" - апошні альбом NRM))
а сёньня атрымала залік па інфарматыцы, хоць і забыла залікоўку))
Неяк шмат усяго адбывалася ў мяне ,а як да нэту дабралася, дык і забыла ўсё))

22:20 

idziemy przez las, pijani od słów
Я вось хацела такі радасны пост забацаць, а тут пачытала выбранае ,дык і настрой ўніз ляснуўся, неяк пуста ўнутры стала...
Вярнулася сёньня з Ліды, файна адпачнула, выспалася ўрэшце рэшт, патрапіла-такі ў душ)). Колькі там рыцараў, дзяўчынак-прыгажунь! Прыгожае сярэднявечнае адзеньне, непаўторнае, даўгія валасы, а не абы што, старадаўнія танцы... Сярэднявечча - мой час)) Толькі вось горад майстаў быў слабенькі, на мой погляд. І дарагі вельмі.
Прыяжджалі бацька і сястра, даўно ўжо іх ня бачыла.

Прыехала, так тут самотна стала, так шэра...
Аднекуль узялося адчуваньне, што учора і сёньня сыплюцца скрозь пальцы, а заўтра... заўтра я ня ведаю

@настроение: сапсаванае

12:33 

idziemy przez las, pijani od słów


блін ,ну хоць хто-небудзь жа ведае, як наладзіць гэтую ******** элетронную пошту на мабілцы!!!



15:46 

idziemy przez las, pijani od słów
Ух, павярцецца, пакруціцца прыйшлося, каб атрымаць атэстацыю па ўсіх прадметах. Чаго мне толькі каштавала ў аўторак з 10:30, нават крыху раней, да 18:00 сядзець ва ўніверы і рашаць 2 задачкі па тэрмеху. І гэта калі галава адмаўляецца думаць, а табе трэ абавязкова здаць разлікова-графічную працу сёньня. Такі мне яе залічылі))) Затое ў сераду я зусім не магла думаць, розум на мяне пакрыўдзіўся))
Здаецца мая паездка ў Ліду пакуль не накрылася, што вельмі пазітыўна, тое, што трэ здаваць ужо другі калёк па хіміі ня вельмі пазітыўна. Так што я тут крыху вучуся))

і калі ж я патраплю дахаты?!... :-(

19:23 

idziemy przez las, pijani od słów
Учора пасеяла флэшку. Не, насамрэч я думала, што яе пасеяла. Сёньня я яе знайшла. Але папсіхавала я добра))
Знайшла яе там, дзе нават ня думала шукаць))

Эй! Запрасіце мяне хто ў душ!!! А то ў мяне воду адключылі...

па тэрмеху заўтра будзе *опа.

а яшчэ ў мяне з'явіўся пункцік больш не лаяцца брудным расейскім матам. вось

bol-š za siońnia

главная