• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
18:22 

idziemy przez las, pijani od słów
Выйшла з універа і рушыла ў нэт))
на дзіва ўсё вельмі нават няблага, праблемы і пытаньні па навучаньня лёгка разруліваюцца,
як толькі Таня крыху, зусім крыху папрацуе)) і менш палодырнічае))
І планаў шмат, і надвор'е мне па душы. Усё задавальняе)) толькі музыкі хочыцца больш,
і людзей добрых навокал

19:50 

idziemy przez las, pijani od słów
Вось толькі з аўтобусу) езьдзіла на экскурсію па мясьцінах Якуба Коласа. Як шмат я цікавага даведалася. І як там прыгожа, як цудоўна, ня дзіва, што Колас паэтам стаў)) і Нёман таааакіі...
Бракуе словаў усё выказаць)) эмоцыі, уражаньні, усё з плюсам)) калі вярталіся наладзілі невялічкі пякнік)) з шашлыкамі...
А цяпер чакае навучаньне ну іх у балота)) навошта пра гэта пісаць))))))))

16:05 

idziemy przez las, pijani od słów
Уфф, як усёткі файна было на нрм, былі канешне свае мінусы, вяртаньне ў Менск было ўвогуле ледзь не самай цудоўнай часткай. Цэлы вагон моладзі, што былі на канцэрце, спявалі беларускія песьні, крычалі "Жыве Беларусь" і г.д. Проста было вясёла))
А "Застаемся!" гэта мы крычалі на канцэрце ў Горадні))
А зараз пабягу ва універ, не даюць спакойна пахварэць, уроды!

12:13 

idziemy przez las, pijani od słów
Не магу зразумець, чаго я так радуюся, і чаму - таксама))
Заўтра хочаш - не хочаш, а трэ ўрэшце рэшт заявіцца на калёквіюм, што я рабіла 2,5 месяцы я ня ведаю, не ведаю: бессаромна забівала))
Набыла ўчора квіточак на канцэрт нрм, так што ў нядзелю едзем у Малядэчна)))
Травень на дзіва насычаным атрымаецца)) і растратным вельмі... хм
Дамой патраплю толькі ў канцы месяца, кашмар))

17:34 

idziemy przez las, pijani od słów
Дзень безнадзейна сапсаваны.
Мне тут сказалі, што я сцерва і дрэнь.
Вось і будзь шчырай з людзьмі.

14:43 

idziemy przez las, pijani od słów
Які сёньня добры ранак, надзвычай добры, толькі я яшчэ ня сьцяміла чаму:))))
калі хто ведае, можаце падзяліцца
Як файна, гармонія паўсюль!



Зацягну-ка я Ірыну ў басэйн, ыгы...

@музыка: Todar - Актрыса

@настроение: Гл. вышэй

01:00 

idziemy przez las, pijani od słów
Запаўзла ў ложак, спаць хацелася, а тут бессань нейкая навалілася((

давер і настрой таюць на вачах

20:00 

!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

idziemy przez las, pijani od słów


19:55 

idziemy przez las, pijani od słów
Была сёньня на Губерце, дапамагала))) спадабалася)))
Файнае надвор'е, файны настрой)))

Фоткі, ***, шмат важаць, я тармазнула!!! :weep3:


15:43 

idziemy przez las, pijani od słów
Шантаж, безумоўна, вялікая падла. Дык яшчэ гэта падла і дзейнічае.
Прызнаюся, былі выпадкі, калі я карысталася шантажом)) так, я апускалася да такога!
Вось цяпер і я праз шантаж пакутваю.
Два разы на тыдзень трэнькі па шдк ва ўніверы мне забяспечаны. Глядзіш чаго і ў які хай-тэк запруць, цьфу-цьфу-цьфу!!! У выпадку адмовы - вядома ж, жорсткі кантроль і праблемы. А прагулаў у мяне на некалькі год хопіць.
Ну проста бля!..

23:50 

а кал1сьц1 я п1сала, што хутка будзе сонечна-2, а зараз такі холад дз1к1

idziemy przez las, pijani od słów
Кожная раніца цяпер пачынаецца аднолькава: зь неахвотай прачынаюся, зь яшчэ большай неахвотай выпаўзаю з-пад коўдры, на мне іх нават тры)), нацягваю халодны халат, засоўваю ногі ў халодныя тапкі і бягу на кухню да агню ці ў душ. Толькі гэта не ратуе. У мяне самы халодны пакой, такі, што лядоўня адпачывае.
А спаць я кладуся з гарою бутэлек з гарачай вадою.
Гэта выводзіць мяне з раўнавагі. Так не павінна быць!

Яшчэ і захварэла. Выглядаю так, што мяне можна толькі пашкадаваць... А яшчэ ў мяне чырвоны нос))

23:22 

а кал1сьц1 я п1сала, што хутка будзе сонечна

idziemy przez las, pijani od słów
А я слухаю "скоро будет солнечно" 1 ўспам1ны захлынаюць мае думк1. 1 прыходз1ць разуменьне, што ўсё сыплецца скрозь пальцы, скрозь мае пальцы, 1 я не ў стане нешта зраб1ць.
Аню. Я магу. Але так шмат "але" ў жыцьц1, якія мы сам1 прыдумваем сабе на галаву. А потым пытаемся ледзь не ў г1стэрыцы, а чаму гэта жыцьцё такое складанае? 1 здаецца, ёсьць дзеля чаго, дзеля каго зьдзяйсьняць подзьв1г1 на гэным сьвеце. Тольк1 дазволу няма на гэтыя подзьв1г1н1 ад грамадства, н1, што самае страшнае, ад сябе. Мне ўжо нясумна з гэтае прычыны. Я пачынаю пац1ху злавацца. 1 ня ведаю, што лепш - пакута ц1 злосьць.

@музыка: Сплин - скоро будет солнечно

11:12 

idziemy przez las, pijani od słów
Даўно я тут не была))
У мінулыя нядзелю, панядзелак была ў Віцебску
Аўторак я і Іра забілі разам
У сераду мне хацелася моцна забіць свайго выкладчыка па хіміі, бо з-за яго я зрабіла лабу за 1,5 гадзіны...
У сераду я думала, што ўвечары ў чацвер я ўрэшце рэшт дабяруся да матыкі... угу... была ліга А...
У пятніцу я і Ліна))) хадзілі на вечарыну беларускай і польскай літаратуры))) Урэшце рэшт я набыла Гэрберта))) Там сустрэла Вольку Палуйчык))) Мы рушылі ў Лідо) а Ліна зьбегла ад нас у якая ты!
У суботу я дасылала праклёны іжынернай графіцы і пякла ўвечары піражкі))
А ўчора я амаль цэлы дзень прыбірала кватэру...

22:11 

idziemy przez las, pijani od słów
Сёньня пісала калёквіюм па фізіцы. Ну так, калі б я хаця б была на ўсіх лекцыях ,ужо было б лягчэй))) Учора на калёк па хіміі прыйшоў толькі адзін чалавек з 29))) Гэта была ня я))
Сёньня адпачну, вышка пачакае... да наступнага тыдню...
Як выявілася, я ў суботу еду ў Віцебск. Шкада толькі, што з Лідай будзем асобна жыць(
Блін, адбываецца шмат чаго, а пісаць нічога ня хочыцца.

00:50 

idziemy przez las, pijani od słów
Прачнулася зранку, ледзь паднялася (прачыналася 2,5 гадзіны). Прыйшла ў кухню, бацька глядзіць гонкі, выходжу на гаўбец за кошыкам з яйкамі, яблыкамі, кулічом і г.д. гляджу на вулічы і ў мяне вырываецца дзікі крык. Там я бачу сьнег. У першую сэкунду нават не зразумела, што бачу:))) жах!
Паехала потым сьвяткаваць вялікдзень да Лёшы. Яшчэ выявілася, што ўчора прыехала Майка, якая заўжды знойдзе прыгоды на сваю пятую кропку. Так што ўвечары мы сустрэліся ўтраёх)))
Мя задаволеная, але заўжды цяжка расставацца"( Вось...

12:05 

idziemy przez las, pijani od słów
Учора вечарам было так дзівосна спакойна, што я спакваля, менавіта спакваля (!) падумала: “прыдумала нешта сабе, вось яно, дасканалае, сапраўднае, у маіх далонях, у тваіх далонях…
перамагаць страх, каб шчыра распавядаць любую сваю думку, падзяляць свае веды… маленькі крок у невядомую бездань… так і павінна быць
Хочыцца проста звонка, гучна сьмяяцца.
І зараз ішла па сонечным боку, і здаецца, мароз, а там, пад маім гаўбцом, алыча ўся ў кветачках, бялюткіх кветачках… І я рассьмяялася

@музыка: Michael Nyman - Heart Asks Pleasure First

@настроение: happy

02:27 

idziemy przez las, pijani od słów
Бліііін, з суботы сіджу ў Горадні з падручнікамі і канспектамі і ніх не падрыхтавалася да калёквіюмаў.
А файны расклад дарэчы: у сераду калёк па хіміі, у чацьвер - па фізіцы.

Заплюшчваюцца вочы, тут так цёпла, цяпло разьліваецца па целе...
Засну зараз... а заўтра рана падымацца і ісьці займаць месцаў чарзе да доктара ў паліклініцы, каб закрыць спраўку. Цікава, ая як па-беларуску будзе грёбаный? паліклініка менавіта такая... хм
мне зрабілі та-а-акі-і-і а-афігенны масаж сёньня... дзяк, я ўсё яшчэ пад уражаньнем... хм
такая лянота вясновая навалілася, што нават не магла сюды нічога запосьціць...

а тут так прыгожа і ўсё навакольле пазяхае ў ляноце і мітусьне, у падрыхтоўцы да сьвята, і тоне ў сонцы ды не па-вясноваму прахалодным паветры

і нават ня верыцца, што хутка ў сталіцу.

адно незразумела: што я тут раблю? неяк дзіўна сідзець у хаце не хадзіць у школу, не адпачываць на канікулах, не ехаць праз дзень у мітусьні ў менск... хм... я ў хаце. і гэта непараўнальна

23:36 

idziemy przez las, pijani od słów
Атэстацыйны тыдзень выдаўся нават не такім цяжкім. Ну калі ўлічыць, што неатэстацыя мне пагражае па механіцы, матыка залежыць ад кр, вынікі якой даведаюся заўтра ,таксама н/а па інжынерцы і фізры... вось... У суботу еду дахаты, планую застацца там да вялікдня. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца. Інакш немагчыма:)))
Адное, тыдзень яшчэ ня скончаны...

17:51 

idziemy przez las, pijani od słów
00:10 

tamtam

idziemy przez las, pijani od słów
Набыла сёньня тамтам! якая я аднак шчасьлівая з гэтае нагоды:) як толькі ўбачыла, усё чакала стыпендыю, каб купіць:) Ну ўсё, цяпер дзяўчыны, што жывуць са мной, будуць пакутваць, я ж на ім абсалютна граць ня ўмею:))) але колькі радасьці з якогасьці бубна, уяфф!.. Загадкавае слова тамтам. Я яго пачула ўпершыню на занятках па музыцы ў школе. І з таго часу заўжды думала, што гэта за рэч, як выглядае... яна (рэч) будзе калісь у мяне

bol-š za siońnia

главная