Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных

pijana od słów
URL
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
11:01 

не люблю загалоўкi...

idziemy przez las, pijani od słów
Ну вось i першая мая запiсь.
Навогуле не ведаю, навошта ўвязалася ў гэтыя дзёньнiкi. Мяне ад компа й так не вельмi проста адарваць, а цяпер...
Так, чаму менавiта 6 траўня? А! Няпроста гэта...Сёньня роўна паўгода, цi 6 месяцаў, цi 182 днi з таго моманту, як маё жыцьцё крута змянiлася, яго проста звярнулi ў другi бок, разбурылi мае мары, прынцыпы, жаданьнi, надзеi, думкi, iмкненьнi—i ўсё ў адзiн момант! Цi шкадую я? Не! Нiсколькi! Толькi шчэ больш вар'яцею :ura:

@музыка: СКА!РБ-Песьнi Пiрата

@настроение: Уфф...запарылася!

11:52 

а фiг вам загаловак!

idziemy przez las, pijani od słów
Ну вось, здаецца, фiгня гэтая дзёньнiкавая працуе...ух!
Цяпер застаецца толькi вясцi гэты дзёньнiк :-/

@музыка: Todar-Зорка Венера

@настроение: пафiгiстычнае

12:22 

idziemy przez las, pijani od słów
Невiдзiмку...

Адкуль жа ты ўзяўся, лясны чалавек?
Усё пераблытаў мне жартам...
Мажлiва, ня варты ты слёз маiх рэк,
I думак маiх ты ня варты...

Навошта мне засьцiш постацьцю дзень,
Спакусай за мною блукаеш?
Як толькi я ўбачу таемны твой цень—
Ты раптам кудысьцi зьнiкаеш...

Не ведаю я, ты жывы цi ты здань...
Шукаю цябе я бясконца.
Прашу, уцякаць ад мяне перастань!
Аддай мой спакой й маё сонца!...

(с)маё

@музыка: Indiga+Vertical Movement-Вер мне...

@настроение: Лiрычнае й таемнае якоiсьцi...

14:00 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
17:20 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
22:26 

Дзень нейкi дурны...

idziemy przez las, pijani od słów
Еду на заняткi. Здзiўляюся: неяк хутка...Угу, хутка :-/ А потым 37 хвiлiн стаялi на адным месцы. Праехалi яшчэ крыху, у аўтобусе нечым дыхаць... яшчэ крыху...бачу тралейбус з разбiтым ушчэнт лабавым шклом... шмат крыві...аднім чалавекам на сьвеце стала менш...шмат маляванак... Дыхаць увогуле немагчыма.

Стаю на прыпынку... побач разбiты аўтобус й маршрутка...халодна...транспарту няма... грошай як на тэлефоне, так i ў кiшэнi няма, праязднога цi талонаў — таксама.
Думкi, зразумела, не самыя прыемныя. Аўтобус едзе задам наперад...заплюшчваю вочы, потым гляджу iзноў — тое ж самае... Гэта я вар'яцею :crazy: цi сусьвет з'ехаў з глузду? 17ты... ну хоць нешта! Еду дадому. Кантроль. Пасля кучы не тых талонаў, павыграбаных з усемагчымых кiшэняў, мяне прызнаюць за вучанiцу i адчапляюцца... Еду далей. Шчэ дзве пабiтыя машыны... праехала пажарная... зноў куча маляванак... i адкуль бяруцца гэтыя мянты?...
Не, дзень вар'яцкi... Шчэ зноў я HCl на левую руку пралiла...Й зноў жа пашанцавала.

Гляджу ў вакно — прыгожае неба, цягне паляцець... Угу, з восьмага паверху налятаешся — у лепшым выпадку сьмерць...

@музыка: Ulis - Устану ранкам

@настроение: сярэдняй паршывасьцi...

15:56 

Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
20:46 

Пiтэр

idziemy przez las, pijani od słów
Ну вось, можна i адпачнуць, тры днi... :cool:
Так, мне прапанавалi паехаць у Пiтэр... Цi варта?
Не ведаю... Зноў атрымаецца, як з Балгарыяй цi з Чэхiяй. Заўсёды ў апошнi момант адмаўляюся.
А бацькi ўвогуле хочуць ў Растоў закiнуць... Й што я там забыла?

@музыка: Пилот - Питер

@настроение: Cogito ergo sum

00:43 

БН

idziemy przez las, pijani od słów
Сёньня даведалася аб сабе столькi дзiўных рэчаў, нават, быў адзiн факт, якi я iмкнулася схаваць далёка-далёка, з чым змагаюся ўжо даўно... няўжо ён шчэ жывы?!

Увесь дзень здаецца, што ўсе мяне забылi...

@музыка: Сплин - Бони и Клайд

@настроение: адзiнокае й згубленае

17:21 

idziemy przez las, pijani od słów
Блiн, прыйшлося сёньня iсьцi на гэты мiтынг дзяржаўнай сiмволiкi... Настрой сапсаваны... Усе гэтымi сцягамi ў твар тыкаюць, фу, прыкра!...

Быў толькi адзiн прыемны выпадак — хтосьцi запусьцiў у неба бел-чырвона-белы сьцяг з шарыкам. Я доўга углядалася ў блакiтныя нябёсы i ад яркага сонейка з вачэй лiлiся сьлёзы...
Зараз я ўжо здагадваюся, хто гэта зрабiў...

А шчэ я iзноў купiла сабе вершы Хадановiча. Трэ пачытаць.

@музыка: Сплин - Выхода нет

@настроение: хворае...

22:16 

idziemy przez las, pijani od słów
Дзе ты зараз? Дзе, дзе ты блукаеш? Куды вядуць твае шляхi? Аб чым ты думаеш? Што робiш?
Пытаньнi ў пустоту!...

Зьнiк...

@музыка: Сердце дурака - бей художников, поэтов

@настроение: Безнадейнае

15:10 

idziemy przez las, pijani od słów
Сон такi снiўся сёньня... Увогуле б не прачыналася. Але ж лёс склаўся так ...
А пасля заўсёды настрой паршывы й проста прыкра й халодна, пуста...

@музыка: Сплiн - приходи

@настроение: анiякага няма...

16:39 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
17:21 

idziemy przez las, pijani od słów
Я, канешне, разумею, што 9 траўня — гэта сьвята Перамогi, што перамога гэтая каштавала вельмi шмат жыцьцяў... Што трэ паважаць ветэранаў...
Але ж няўжо мы заўсёды будзем узгадваць жах вайны, зьдзёкi фашыстаў, боль людзей, якiя бачылi гэтую жудасную вайну? Няўжо нам немагчыма глядзець у сьветлую будычыню? Цi няма гэтай будычыню ў нас, беларусаў? Няўжо нам прыкра сказаць слова, змагацца? Дзе наша сумленнасьць, самасьвядомасьць? Дзе нашая барацьба? калi гэта не можам зрабiць нават мы, то хто? Нашыя дзецi? Гэтыя ....., няўжо яны? :protest:
Усе баяцца зьмен, баяцца, што будзе толькi горш, але ж бяз гэтага немагчыма! Каб збудаваць сваё шчасьце трэ змагацца, а не чакаць, пакуль яно прыйдзе...не глядзець па якiм-небудзь БТ, як тваех аднагодак бьюць маляванкi, як здзекваюцца з iх, ня слухаць, як ганьбяць iх нядобрым словам... Чаму яны павiнны псаваць сваё жыцьцё, а ты — не?
Што будзем чакаць, пакуль зь нябёсаў не ўпадзе лепшая доля? :-(

@музыка: ulis_plac_francyska

@настроение: ...to be or not to be...

17:52 

idziemy przez las, pijani od słów
Marlene Dietrich

Sag mir, wo die Blumen sind.
Wo sind sie geblieben?
Sag mir, wo die Blumen sind.
Was ist geschehn?
Sag mir, wo die Blumen sind
Mädchen pflücken sie geschwind.
Wann wird man je verstehn,
Wann wird man je verstehn…

Sag mir, wo die Mädchen sind,
Wo sind sie geblieben?
Sag mir, wo die Mädchen sind,
Was ist geschehn?
Sag mir, wo die Mädchen sind,
Männer nahmen sie gschwind.
Wann wird man je verstehn,
Wann wird man je verstehn…

Sag mir, wo die Männer sind,
Wo sind sie geblieben?
Sag mir, wo die Männer sind,
Was ist geschehn?
Sag mir, wo die Männer sind,
Zogen fort, der Krieg beginnt.
Wann wird man je verstehn,
Wann wird man je verstehn…

Sag, wo die Soldaten sind,
Wo sind sie geblieben?
Sag, wo die Soldaten sind,
Was ist geschehn?
Sag, wo die Soldaten sind,
Über Gräbern weht der Wind…
Wann wird man je verstehn,
Wann wird man je verstehn…

Sag mir, wo die Gräber sind
Wo sind sie geblieben?
Sag mir, wo die Gräber sind
Was ist geschehn?
Sag mir, wo die Gräber sind
Blumen blüht im Sommerwind.
Wann wird man je verstehn,
Wann wird man je verstehn…

Sag mir, wo die Blumen sind.
Wo sind sie geblieben?
Sag mir, wo die Blumen sind.
Was ist geschehn?
Sag mir, wo die Blumen sind
Mädchen pflücken sie geschwind.
Wann wird man je verstehn,
Wann wird man je verstehn…

Прыгожая й сумная песьня...

@музыка: Action - Твой страх

@настроение: сумнае...

13:15 

idziemy przez las, pijani od słów
Ух!... Вось так блiн дык дранiк...
Нешта ў мяне ранiца позна пачалася...
У вынiку спазьнiлася куды толькi магла

@музыка: Indiga - Людзi

@настроение: А! Сонечнае!

22:20 

idziemy przez las, pijani od słów
Прачытала iнтэрвью Стаса з Глюкамi. Для першага раза выдатна нават!

Спецыяльна для цябе, Айрыс, як i абяцала — ЦЖР, заходзь! Дарэчы, Стас там admin.
http://www.morok.ru/

Заўтра ўжо сустрэнемся!

@музыка: Глюкi - Ападкi

22:51 

idziemy przez las, pijani od słów
I вось я стаю на руiнах...
Жыцьця, i надзей, i iмкненьняў...
Цi я сама,
Цi гэта вы...
Усё разбурылi ў момант?
Цi вам шкада i iмгненьня
Й погляда аднаго?
Шкада азiнуцца?!
Вы пайшлi, пакiнулi асколкi —
Адбiткi пачуцьцяў, адбiткi свабоды...
А я засталася...
Узводзiць iзноў
Белыя сьцены й высокiя вокны.
Ды й навошта? Дарма!

Засталася шчэ мара...
Апошняя мара — лятаць...

@музыка: КальЯн - Гародня, 23 сакавiка

@настроение: Цяжка вызначыць... Шкада...

09:17 

lock Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
09:30 

idziemy przez las, pijani od słów
Ну, паколькi я за 1 хвiлiну не паспею апрануцца й дайсьцi да школы, то трэ што-небудзь зрабiць...

@музыка: Indiga - Танга на краi

@настроение: а!а!а!а!а!а!

bol-š za siońnia

главная