Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных

pijana od słów
URL
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
02:53 

idziemy przez las, pijani od słów
дыялог
- як жыцьцё?
- прачнулася, пью каву..
- у мяне таксама добра)

відавочны вывад, м?

02:46 

idziemy przez las, pijani od słów
от так)) тут цяпер па-новаму:) як і ў маім жыцьці ўсё па-новаму:)

02:23 

idziemy przez las, pijani od słów
Pra hwałt:

muha-elka.livejournal.com/984771.html
_________________________________

užo amal nie ŭsprymaju rasiejskuju movu i ciažkavata na joj razmaŭlać.
usio bolš cikaŭlusia inšymi słavianskimi movami. Jak vyjaviłasia, u sierbskaj movie taksama karystajucca i kirylicaj i łacinkaj. I nijakich sprečak. I mova šykoŭnaja))) na našuju vielmi padobnaja.

16:22 

idziemy przez las, pijani od słów
Млін, схадзіла ўчора на каток. Зламала зьнешнюю шчыкалатку. Гіпс да калена. Піхвец%((

02:10 

idziemy przez las, pijani od słów
Мне тут сказалі, што я пазітыўная. А я нават ня ведаю, што мне рабіць - радавацца ці не...

22:55 

idziemy przez las, pijani od słów
Мдзя... і здаецца, даўно ўжо закінула дайрык, і так рэдка тут зьяўляюся. Але нешта не адпускае.
Мае пасты тут такая рэдкасьць, каментары - таксама.
Урэшце збольшага я тут чытаю толькі illiuzija

Млііііін, як жа настальгія замучыла!..

@музыка: Сплин - Бони и Клайд

@настроение: настальгічнае

00:07 

idziemy przez las, pijani od słów
Кажуць, што час сьцірае ўсё. І памяць, і боль. Няпраўда. Ня веру нікому і нічаму. Усё ёсьць хлусьня.
Я не магу спаць... не хаджу ва ўнівер, проста ляжу і плачу, а калі не плачу, то проста гляджу ў столю.
Так пуста і балюча адначасова.
І ня верыцца, што нехта побач можа сьмяяцца... а калі чуеш словы "шчасьце ёсьць!" ціха пытаесься "праўда?.."
Усё выклікае боль, усё... музыка, словы, сьмех, людзі, гэты пакой, гэты горад, гэты сьвет...
І што я магу? Толькі чытаць кнігу Эклізіяста.
І праўда, варта стварыць новую філасофію жыцьця... інакш ніяк...

21:23 

idziemy przez las, pijani od słów
Думкі блытаюцца ў галаве. Толькі недзе глыбока адчуваецца хваляваньне, прычыну якога добра ведаеш, але наўрад ці каму прызнаесься, у чым справа. Часам трэба маўчаць і хлусіць, бо ад гэтага так шмат залежыць! І тады проста бярэш руку блізкага чалавека і без тлумачэньняў кажаш: "Супакой мяне..."
А пасьля шмат зьмяняеш у жыцьці. Наводзіш парадак у рэчах, у думках, прадумваючы кожны крок. Выкідаеш тое, што нейкім чынам займае месца ў тваім жыцьці. Мяняеш звчыкі. І маўчыш яшчэ больш. І пры гэтым неяк тужліва... І неспакойна. Акуратнасьць. Пільнасьць. Уважлівасьць. Разважлівасьць. Розум. Рашучасьць. Сьмеласьць. Маўчаньне. Усё астатняе адкінуць.

Толькі так.

@музыка: Крама - вецер жыве ў травах

@темы: Ратаваньне

00:46 

Ахтунг!!!

idziemy przez las, pijani od słów
Карацей, каму пофігу, хто пераможа ў галасаваньні на тузіне гітоў, прашу дапамогі!!!!
Галасуйце за ЭРУ ВЭРХАЛУ вось тут


00:36 

сны о чём-то большем...

idziemy przez las, pijani od słów
Такія сны выбіваюць са звыклага жыцьця надоўга...
Такія людзі зьмяняюць мяне на заўсёды...
І немагчыма ня думаць ні пра першае, ні пра другое...

З гэтага складаецца мой сёньняшні і, магчыма, заўтрашні дзень...

Яркія плямы на жыцьцёвым шляху...

О, вы, што скрадаеце часьцінкі душы і сэрца, прыносячы неспакой ў маю раўнавагу ці нераўнавагу... вы і не падазруеце аб гэтым... вось дзіўна... я не кажу вам пра гэта...
Неадэкватная рэакцыя на словы "я люблю вас" ці "дзякуй вам за тое, што я вас сустрэла" гарантаваная. Чорт, а гэта ж так проста... і так складана. Урэшце гэта проста нікому непатрэбна. і ня факт, што для кагось гэтыя словы будуць кранальнымі, што час на адно імгненьне супыніцца, і ў гэты ж момант будзе зьвінець у вушах і сыходзіць зямля з-пад ног... і будзе нейкае незразумелае хваляваньне...

і навошта сябры, якія кажуць "люблю цябе", але ня могуць выслухаць і падтрымаць?.. Навошта сябры, зь якімі можна толькі сьмяяцца? Але нельга плакаць. Разам. Яны не сябры... яны так... нешта часовае...

15:13 

idziemy przez las, pijani od słów
Не чакала ад адпрацовак фізры ніякай прыемнасьці. Аднак. У паветры плыў водар ліпы і язьміну, недзе да іх дадаваўся пах пакошанай травы, лёгкі ветрык і добрыя думкі ў галаве...

Блін, крыўдна будзе выляцець з універу з-за фізры...

@музыка: Крама - Падае дождж

@настроение: лагодны

@темы: водары, думкі, універ, фізра

02:53 

Mach die Augen zu...

idziemy przez las, pijani od słów
Mach die Augen zu і падай сваю руку...
я павяду цябе праз мост,
як калісьці ты мяне...
і ўсё будзе, як напачатку...
Mach die Augen zu і ўяві мароз,
ільдзінкі на маіх вейках
і гарачы кубак гарбаты...
і будзе так жа сама цёпла...
Mach die Augen zu і намалюй сабе вясну,
і доўгую дарогу дадому
пад зялёнымі каштанамі...
і будзе зноў так цяжка разьвітацца...
Mach die Augen zu і ўзгадай гарачы жнівень
і яго прадапошні дажджлівы дзень,
такі шэры і беспачуцьцёвы,
калі я не змагла ўсё перакрэсьліць...
Mach die Augen auf.

22:53 

***

idziemy przez las, pijani od słów
Учора хадзіла на канцэрт Пецькі [Петра Гарадзенскага]. Уражаньні самыя добрыя, я ў захапленьні. Пецька, ён малайчынка! Вельмі ўдзячная й шчасьлівая)) Пасьля канцэрту паехалі да яго ў госьці. Учацьвёра: Майка, Вадзім, я і сам гаспадар. Я люблю езьдзіць да Пеці, у ягонай хаце непаўторная атмасфэра, цеплыня, спакой і прыгажосьць. Асабліва люблю той куточак, дзе стаіць фортэпіяна, такое прыгожае, з моранага дрэва, 1911 году, (цудоўна захавалася) і побач вялізарны камін. Там высокія столі, на сьценах шмат карцін, пано, кілімаў. Размова чамусь пачалася пра струнную тэорыю будовы сусьвету)) вельмі цікавая дарэчы=)) Пеця граў Шапэна, санату № 14 па маёй просьбе, габрэйскія мэлёдыі (=)), утомлённых солнцем (увогуле файна атрымалася), свае сачыненьні. Мы абмяркоўвалі, як музыка дапамагае перадаць пачуцьці, думкі, адчуваньні, і ён гэта дэманстраваў. Гутарылі пра нашыя універы ,сэсію, бліжэйшыя пляны і тое, калі мы зможам сустрэцца наступным разам. І вельмі шкадавалі, што не было Лёшы і Іры.
Прыехала дахаты амаль а чацьвертай. І такая шчасьлівая.

Люблю вас усіх…

Здаецца, я вярнулася... здаецца...

@музыка: ich troje - Slask Jest Z Nami

@настроение: файны

@темы: сябры

00:51 

idziemy przez las, pijani od słów
чооорт
чамусь выліваць увесь свой боль паўзеш на дайры
нібыта гэта месца, дзе цябе заўжды чакаюць,
дзе можна схавацца і вылячыць свой дэпрэсьняк


як пабіты сабака, паўзеш дахаты - на дайры...


родны, утульны... па-дурацку ружовы....
і зусім пусты дайрык... дзе ніхто не знойдзе...


«Одиночество – это когда те, кого ты любишь, счастливы без тебя» В.Беньямин


пуста неяк і абыякава
вось так вось нечакана зваліўся ён
дэпрэсьняк

яно-та і ня дзіва
чооорт яго за нагу
даўно не наведваў мяне
гы, сцуконах))


01:04 

idziemy przez las, pijani od słów
іпаць...
забіце мяне
мядлютка і пакутліва
каб...
каб...
...
не рабіла нікому балюча

каб ...
я развучылася думаць
каб без памяці
...
прыўкраснае заўтра

каб яно нас чакала
ТАКОЕ заўтра
ааа
чооорт
нііпёт

02:55 

idziemy przez las, pijani od słów
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс
зачынены запіс

мля, зая*лі ўсе...

11:20 

idziemy przez las, pijani od słów
[Сак. 20, 2008|02:07 am]

Nie mahu zasnuć...
ja zachvareła na ciabie...
Hulnia słovaú...
Hulnia újaúleńnia...

03:03 

Доступ к записи ограничен

idziemy przez las, pijani od słów
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
20:11 

універ

idziemy przez las, pijani od słów
[Снж. 29, 2007|06:48 pm]
[ Tags | дупа, лабы, ноч, падарункі, прагулы, універ ]
[ Месцазнаходжаньне | дупа ]
[ Цяпер грае | ОЕ - Коко Шанель ]

Ммм... я тут падумала: калі я год таму за палову ночы вывучыла бэйсік, то чаму ж мне не зрабіцьза гэтую ноч усе лабы па інфарматыцы? Правільна, трэ зрабіць... а то заўтра прыйдзе пі****ц((


****

а падарункі я ўжо купіла)) засталося толькі 2 шчэ выбраць. вось і файна)) хоць нешта=))

01:37 

і ў каго я такая?

idziemy przez las, pijani od słów
[Снж. 10, 2007|12:59 am]
[ Tags | думкі, колеры, трывога ]
[ Месцазнаходжаньне | менск ]
[ Настрой | thoughtful ]


У такія хвіліны, калі нешта моцна цісьне ў грудзёх, калі так трывожна, хочыцца чамусьці сядзець на кухні ў цемры на шырокім падваконьні і паліць са сваім добрым сябрам… а мо і на гаўбцы, але ўлетку… і размаўляць аб вечным так жа сама бясконца, як і само вечнае, хочыцца шмат думаць, і пісаць, і гаварыць… можна задумацца, колькі гэта бясконцасьць у ступені бясконцасьць і ці мае ўсёткі бясконцасьць абмежаваньне? А можа гэта проста абмежаваньне фантазіі?..
і зусім ня хочыцца спаць, існуе жаданьне сустрэць сьвітаньне… ёсьць такі момант улетку, недзе а 4 раніцы, калі неба мае непаўторны колер… і толькі некалькі імгненьняў, такі прыгожы, шыкоўны колер. А, дарэчы, я фарбую кожны месяц, па колеру неба ўвечары ці ноччу. Мой лістапад брудна-сіняга колеру, калі ў цёмны сіні дадаць крыху карычневага ці шэрага, студзень прыгожа сіні, ледзь празрысты, як тая старая акварэль, што была ў мяне ў дзяцінстве, а люты, люты я вызначаю лепш за ўсё – фіялетава-сіні, на ультрамарын крыху падобны))) а вось сьнежань па нейкай прычыне лёгка-белы. Вось.
Раней, у клясе шостай, я гатавала сабе каву і за пісьмовым сталом чытала якую-небудзь цікавую кніжку, і колькі іх было! Самых разнастайных… і не шкада было а часу... а цяпер глядзіш на гадзіньнік і лічыш, колькі часу табе засталося паспаць *задумліва паглядзела на сьвятло лямпы* мне засталося гадзін пяць… і пайшла б я зараз на кухню, але там няма добрага сябра, няма кавы, ды і я не палю. Адно добра – шырокае падваконьне ёсьць.

bol-š za siońnia

главная