idziemy przez las, pijani od słów
Учора хадзіла на канцэрт Пецькі [Петра Гарадзенскага]. Уражаньні самыя добрыя, я ў захапленьні. Пецька, ён малайчынка! Вельмі ўдзячная й шчасьлівая)) Пасьля канцэрту паехалі да яго ў госьці. Учацьвёра: Майка, Вадзім, я і сам гаспадар. Я люблю езьдзіць да Пеці, у ягонай хаце непаўторная атмасфэра, цеплыня, спакой і прыгажосьць. Асабліва люблю той куточак, дзе стаіць фортэпіяна, такое прыгожае, з моранага дрэва, 1911 году, (цудоўна захавалася) і побач вялізарны камін. Там высокія столі, на сьценах шмат карцін, пано, кілімаў. Размова чамусь пачалася пра струнную тэорыю будовы сусьвету)) вельмі цікавая дарэчы=)) Пеця граў Шапэна, санату № 14 па маёй просьбе, габрэйскія мэлёдыі (=)), утомлённых солнцем (увогуле файна атрымалася), свае сачыненьні. Мы абмяркоўвалі, як музыка дапамагае перадаць пачуцьці, думкі, адчуваньні, і ён гэта дэманстраваў. Гутарылі пра нашыя універы ,сэсію, бліжэйшыя пляны і тое, калі мы зможам сустрэцца наступным разам. І вельмі шкадавалі, што не было Лёшы і Іры.
Прыехала дахаты амаль а чацьвертай. І такая шчасьлівая.

Люблю вас усіх…

Здаецца, я вярнулася... здаецца...

@музыка: ich troje - Slask Jest Z Nami

@настроение: файны

@темы: сябры