idziemy przez las, pijani od słów
Думкі блытаюцца ў галаве. Толькі недзе глыбока адчуваецца хваляваньне, прычыну якога добра ведаеш, але наўрад ці каму прызнаесься, у чым справа. Часам трэба маўчаць і хлусіць, бо ад гэтага так шмат залежыць! І тады проста бярэш руку блізкага чалавека і без тлумачэньняў кажаш: "Супакой мяне..."
А пасьля шмат зьмяняеш у жыцьці. Наводзіш парадак у рэчах, у думках, прадумваючы кожны крок. Выкідаеш тое, што нейкім чынам займае месца ў тваім жыцьці. Мяняеш звчыкі. І маўчыш яшчэ больш. І пры гэтым неяк тужліва... І неспакойна. Акуратнасьць. Пільнасьць. Уважлівасьць. Разважлівасьць. Розум. Рашучасьць. Сьмеласьць. Маўчаньне. Усё астатняе адкінуць.

Толькі так.

@музыка: Крама - вецер жыве ў травах

@темы: Ратаваньне