idziemy przez las, pijani od słów
Каханая, жаданая, хіба мне трэба больш?
Мне трэба больш. Твая душа мне неабходна:
Твае памкненні, думкі, радасці і боль... Ш-ш-ш...
Я не скажу табе пра гэта. Згодна
Пакуль трымаць ў руках сініцу.
І глыбіня тваёй душы – твая,
І таямніца застаецца таямніцай.
Але пакуль. Старацца буду я ўдвая
Спазнаць цябе, твой сэнс і мэту.
І не заўважыш, як аднойчы сам
Не пашкадуеш для мяне свайго сусвету,
І я тады табе свой свет аддам.

@музыка: Moby

@настроение: depressed